Знайсці
25.01.2023 / 18:55РусŁacБел

Стаміліся ад дзірак у калготах? Вось як захаваць іх цэлымі

Напэўна, кожная жанчына сутыкалася ў жыцці з дзіркамі ці стрэлкамі на капронавых калготах. Ëсць некалькі эфектыўных спосабаў працягнуць калготам жыццё.

Фота: pixabay.com

Несумненна, калготы — тая частка жаночага гардэробу, якую пашкодзіць лягчэй за ўсё. Гэта пацвердзяць жанчыны, якія кожны дзень бяруць з сабой на працу пару запасных калготаў, піша onet.pl.

Добра, што ёсць спосабы прадоўжыць тэрмін нашэння калготаў.

Перш за ўсё, выберыце іх правільны памер. Калі вы набудзеце занадта маленькую пару, матэрыял будзе ўвесь час расцягвацца, што зробіць яго менш трывалым і ўстойлівым да пашкоджанняў.

Другое пытанне датычыць таго, як мы надзяваем калготы: рабіце гэта павольна, асабліва калі ў вас доўгія пазногці.

Калі на калготах з’явілася маленькая дзірка, ці, як гэта называюць жанчыны, стрэлка, скарыстайцеся бескаляровым лакам для пазногцяў. Нанясіце яго на краі дзіркі, і ён дапаможа спыніць яе распаўзанне.

Ёсць яшчэ адзін лайфхак. Перад тым, як першы раз надзяваць калготы, змачыце іх вадой і пакладзіце ў маразільную камеру прыкладна на гадзіну. Пасля гэтага дастаньце калготы, пачакайце, пакуль яны высахнуць, і можаце смела іх надзяваць. Дзякуючы такім дзеянням, калготы стануць больш трывалымі.

Эксклюзіўныя Apple Watch і нечаканы касплэй. Што цікавага мы знайшлі ў гардэробах чыноўніц

Некаторыя людзі абразаюць краі губак для мыцця посуду. Ці мае гэта сэнс?

Загадка. Вы можаце адгадаць яе ўсяго за хвіліну?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930