Знайсці
25.01.2023 / 14:405РусŁacБел

На перадачу амерыканскіх танкаў ва Украіну могуць спатрэбіцца гады

Неназваны амерыканскі чыноўнік у гутарцы з ABC News сказаў, што на перадачу Abrams спатрэбіцца больш за год. У той жа час суразмоўца The New York Times сказаў, што на гэта спатрэбіцца яшчэ больш часу.

Фота: Mindaugas Kublis / AP

Як адзначае The New York Times, працэс дастаўкі заходняй зброі і вайсковай тэхнікі ва Украіну застаецца адным з самых вялікіх сакрэтаў вайны. Апытаныя газетай эксперты апісалі гэты працэс як гульню ў кошкі-мышкі, у якой Украіна пакуль выйграе.

Па даных СМІ, ЗША разглядаюць магчымасць адправіць ва Украіну 30—50 танкаў Abrams. Як чакаецца, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб'явіць аб пастаўках 25 студзеня.

Як паведамляла The Wall Street Journal, так у ЗША спадзяваліся падштурхнуць Германію да паставак ва Украіну нямецкіх танкаў Leopard 2. У выніку ФРГ пагадзілася на гэта і дазволіла іншым краінам таксама перадаваць нямецкія танкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Петр 1/адказаць/
25.01.2023
На американских базах в Европах полно этого металлолома
1
гоблен/адказаць/
25.01.2023
Согласен, именно "металлолома". Куда им до российских Армат, чюдо-танков (издевательски ухмыляецо)
0
Беларус унук савецкага салдата./адказаць/
25.01.2023
Напомню хронологию, байрактар, джавелин,нлоу,стингер, хаймарс, и вот Абрам Леопольдович. Гадуйце чубы хлопцы, как было што драць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера