Знайсці
28.01.2023 / 18:5014РусŁacБел

«Купляю лакі для пазногцяў». Беларускія мужчыны расказалі, колькі трацяць на догляд сябе

У многіх дзяўчат адзін з самых адчувальных артыкулаў выдаткаў — гэта траты на касметыку. А як у хлопцаў? «Наша Ніва» даведалася ў беларускіх мужчын, якімі сродкамі яны карыстаюцца і колькі грошай на іх трацяць. 

«Перажываў, што валасы будуць доўга прывыкаць да новага шампуню»

Уладзіслаў (імя зменена) доўгі час карыстаўся толькі шампунем Head & Shoulders, пакуль не схадзіў да барбера. 

«Ён сказаў, што ні ў якім разе нельга ім карыстацца, гэта вельмі шкодна для скуры галавы. Потым расказаў пра гэта сваёй дзяўчыне, яна мне купіла шампунь, які мне вельмі спадабаўся. 

Перажываў, што валасы будуць доўга прывыкаць да новага шампуню, але ўсё прайшло добра. Валасы сталі мяккімі, калі памыю іх увечары, то раніцай яны не такія тлустыя», — кажа ён. 

Нядаўна Уладзіслаў паспрабаваў сродак для мыцця твару. Яму яго таксама набыла дзяўчына. 

Сродкі, якімі карыстаецца Уладзіслаў

«У мяне адразу стаў гарэць твар. Але мне спадабалася, я наогул люблю ўсякія ванныя працэдуры. Успрымаю гэта ўсё як клопат пра сваю знешнасць, пра сябе. 

На гэтыя ўсе сродкі для мяне мая дзяўчына траціць каля 140 даляраў (каля 386 рублёў)», — кажа малады чалавек.

«Люблю пену для ванны»

Дзмітрый (імя зменена) на свае доглядавыя сродкі агулам траціць 150—200 злотых (91—121 рубель).

«Гель для душа з вельмі прыемнымі крупінкамі для цела. Мусіць, ён яшчэ дзейнічае як скраб. Карыстаюся вадкім мылам, чытаў на каробцы, што яно з Бельгіі. Але ў Польшчы яго можна купіць па вялікай зніжцы. Яно пахне манга. 

Сродкі, якімі карыстаецца Дзмітрый

Таксама ў гэту суму ўваходзіць апалосквальнік для зубоў і зубная паста. Карыстаюся шампунем і кандыцыянерам для валасоў, іх таксама купляю па зніжцы. І апошняе — пена для ванны. Люблю паляжаць у ванне. Усе гэтыя сродкі купляю не кожны месяц. 

Крэмам для твару, рук не карыстаюся, бо скура ў мяне шыкоўная, як у немаўляці». 

«Мне абавязкова трэба, каб гелі для душа былі з рознымі пахамі»

Мікалай (імя зменена) шукаў прыдатныя для яго доглядавыя сродкі з падлеткавага ўзросту. Да 21 года шляхам спроб, памылак, кансультацый з сябрамі знайшоў тыя прадукты, якія яму падыходзяць. 

«Яны не проста распіяраныя, а насамрэч спраўляюцца з патрэбнымі для мяне задачамі. Як бы відавочна гэта ні гучала, але сродкі з мас-маркету часцяком або не працавалі, або паказвалі невялікі эфект, які дасягаўся не самым добрым складам прадукту», — кажа ён.

Цяжэй за ўсё Мікалаю было падабраць догляд для валасоў. Яны ў хлопца афарбаваныя ў блонд, порыстыя і кучаравыя. 

«Большая частка сумы, якую трачу на догляд, сыходзіць на валасы. Для падтрымання іх якасці трэба ўкладаць час, сілы і фінансы. Раз у месяц—паўтара я афарбоўваю карані, цалкам танірую валасы — 90 еўра (257 рублёў). Плюс калі браць базавы догляд — гэта шампуні, маскі, скрабы. Абавязкова спецыяльны шампунь для афарбаваных і кучаравых валасоў, маска — таніруючая або аднаўляльная. Карыстаюся скрабам для галавы.

(гартайце ніжэй, каб прачытаць працяг)

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Паколькі мае валасы порыстыя, то я фіксую іх лакам, яны ў мяне ўвесь час патрабуюць укладкі. Калі іх не даглядаць належным чынам, то пачынаюць сячыся. Увесь догляд валасоў у мяне ад фірмы Londa», — расказвае хлопец. 

На паліцы ў Мікалая стаіць больш за 10 сродкаў для валасоў. Іх хапае яму надоўга.

«Раз на месяц магу купіць шампунь ці маску, якіх хопіць на тры месяцы. 20—25 еўра (57—71 рубель) на месяц я трачу на нейкія новыя прадукты для валасоў — сыроваткі, філеры. У месяц на ўсе сродкі для валасоў сыходзіць каля 110 еўра (314 рублёў). Калі ёсць настрой паэксперыментаваць, то да гэтай сумы дабаўляецца яшчэ 10 еўра (каля 29 рублёў). На іх звычайна купляю таніроўкі», — расказвае Мікалай. 

Прадуктаў па доглядзе твару ў хлопца значна менш. Ён карыстаецца клінсерам, тонікам і ўвільгатняючым гелем з алоэ. 

Паліца Мікалая з доглядавымі сродкамі

«Сродкі для твару ў мяне ад фірмы Cerave. Іх хапае надоўга, адзін раз купляю ўсё — аддаю прыкладна 50 еўра (143 рублі), а потым карыстаюся некалькі месяцаў. Але я таксама люблю спрабаваць нешта новае для твару. У месяц каля 20 еўра (57 рублёў) трачу яшчэ на такія сродкі. 

Бывае, што купляю яшчэ маскі для твару. Але я неяк набыў іх цэлы набор. Цяпер у мяне ў халадзільніку ляжыць іх штук трыццаць», — кажа ён. 

Для цела Мікалай выкарыстоўвае скраб, гель для душу і мыла. 

«Часам яшчэ крэмы, але гэта рэдка, калі мне ўжо зусім няма чым заняцца, — кажа хлопец. — Мне абавязкова трэба, каб гелі для душу былі з рознымі пахамі. І мне абавязкова трэба, каб не пахла «мужыком». Не люблю пах сродкаў ад такіх фірмаў, як Old Spice, Adidas. Быў досвед, я імі карыстаўся, вельмі сушаць скуру. На сродкі для цела я трачу каля 10 еўра (каля 29 рублёў)».

Мікалай таксама выкарыстоўвае дэкаратыўную касметыку — танальнік, цені і падводкі для вачэй. Але гэта рэдка. 

«Калі і карыстаюся, то наношу тонкім слоем. Яшчэ лакі для пазногцяў купляю. Думаю, што 10—15 еўра (29—43 рублі) на месяц на дэкаратыўную касметыку і лакі трачу», — расказвае ён. 

«Карыстаюся крэмам цэлы дзень, пачуваюся, як на марскім узбярэжжы»

У Аляксея (імя зменена) тры катэгорыі сродкаў, якімі ён карыстаецца: крэм для твару, для рук і крэм Dove для ўсяго цела.

«Dove я звычайна мажу локці. Колькі ён каштуе, ужо не памятаю. Падаецца, што купляеш яго і хапае на ўсё жыццё.

Крэм для твару — супертанны які-небудзь прадукт ад «Беліты», звычайна ад 3—5 рублёў. Дзейнічае магічнае правіла: чым таннейшы крэм, тым больш ён складаецца з вады. Карыстаюся ім цэлы дзень, наогул бяды не ведаю, пачуваюся, як на марскім узбярэжжы.

А вось крэм для рук у мяне даражэйшы. За 30-грамовы цюбік — 12 рублёў.

Вядома, што карыстаюся шампунем, але ён у мяне таксама звычайны. Да 10 рублёў на месяц, мабыць, на яго трачу», — дзеліцца Аляксей. 

Чытайце таксама: 

Эксклюзіўныя Apple Watch і нечаканы касплэй. Што цікавага мы знайшлі ў гардэробах чыноўніц

Пяць лакальных беларускіх брэндаў адзення, пра якія вы маглі не ведаць. А дарма

Трэнд на выдаленне тлушчу са шчок захоплівае сацыяльныя сеткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гоблен/адказаць
29.01.2023
хамса, сама с собой и на разные голоса?) Затейница (зевая)
0
ЯНКА/адказаць
30.01.2023
КАРШНЁМ ПА БАРБЕР-ШОПЕ :) «Барбер» сказаў, што шампунь «Хэд энд шоўлдэрс» шкодны, вось як?! А бабёр гэны не сказаў, што слова «барбер», як толькі зьявілася ў Расеі, адразу ж па-вялікапанску адкрыла дзьверы ножкаю й да іх, «младших братьев», і найперш да прасунутых хыпстараў-бабарыканаў. І таму ў ручве разрасейчаньня слоўца тое наўпрост шкоднае для белмовы й нацыянальна арыентаванае Беларусі. Тутака ўзгадайма Пазьняка, і як жа тэй быў правы...
0
гоблен/адказаць
30.01.2023
ЯНКА, отсыпьте. Тоже такой приход хочу)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930