Знайсці
25.01.2023 / 19:16РусŁacБел

Затрымалі евангельскага верніка і знаўцу рэлігійнай архітэктуры Мікіту Каваленку

24 студзеня падчас вялікага «хапуна» ў Фаніпалі быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка, паведамляе «Хрысціянская візія».

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, падчас якога забралі асабістыя камп'ютар і тэлефон. На цяперашні момант мужчына змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна.

Паволе папярэдняй інфармацыі, на Каваленку заведзеная крымінальная справа, але невядома, што яму ставіцца ў віну.

Мікіта Каваленка — вернік адной з мінскіх баптысцкіх цэркваў і адзін з найлепшых знаўцаў рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя. Апошні час ён працаваў распрацоўшчыкам у сферы ІТ. Мужчыну раней ужо затрымлівалі падчас пратэстаў у 2020 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера