Знайсці
26.01.2023 / 15:031РусŁacБел

Актывістку Валянціну Болбат з Верхнядзвінска аштрафавалі на 3 700 рублёў за малюнкі ў сацыяльных сетках

Верхнядзвінскую актывістку руху «За Свабоду» затрымалі 22 лістапада. Пазней над ёй адбыліся тры суды запар. Суддзя Зінаіда Балаболава двойчы арыштавала Валянціну на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а на трэці раз прызначыла 320 рублёў штрафу.

За кратамі ў жанчыны пагоршылася здароўе, таму яе вызвалілі на тры дні раней.

Па інфармацыі «Віцебскай Вясны», 11 студзеня яе выклікалі ў Верхнядзвінскі РАУС і сказалі прыйсці ў міліцыю ў Наваполацку. Там яе адразу ж затрымалі і адправілі ў ЦІП даседжваць трое сутак. Тады яна абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць несправядлівых абвінавачванняў.

Ужо 13 студзеня адбыўся над ёй чарговы суд. Жанчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» па арт. 24.23 КаАП за малюнкі ў сацыяльных сетках. Суддзя Балаболава прызначыла ёй яшчэ 100 базавых велічыняў штрафу (3 700 рублёў).

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
0
даведка/адказаць/
26.01.2023
На первый раз "самый гуманный суд в мире" оштрафовал на месячную пенсию, на второй — лишил годовой.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031