Знайсці
26.01.2023 / 16:524РусŁacБел

У Гродне з вялікай зніжкай выставілі на аўкцыён будынак ХІХ стагоддзя

Улады Гродна выставілі на продаж адзін з найстарэйшых будынкаў горада, які ўяўляе гісторыка-культурную каштоўнасць, — камяніцу князёў Масальскіх на вул. Замкавай, 5. Стартавая цана лота — крыху больш за 2 млн рублёў, піша Office Life.

Аўкцыён па продажы камяніцы пройдзе 16 лютага.

Гэта ўжо трэція таргі за паўтара года, у параўнанні з мінулым аўкцыёнам цана была зніжаная на 30%.

Упершыню будынак хацелі прадаць восенню 2021 года за 1,159 млн даляраў паводле тагачаснага курса, аднак пакупніка не знайшлося.

На наступных таргах стартавы цэннік знізілі на 20% — да 925 тысяч даляраў, але зноў няўдала.

Цяпер трохпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 2,2 тыс. кв. метраў хочуць прадаць з аўкцыёну па стартавай цане 2 041 561 рубель (каля 780 тысяч даляраў).

Будучы ўласнік павінен перарабіць пабудову пад памяшканне грамадскага прызначэння, гэта значыць не выкарыстоўваць пад жыллё або вытворчасць. Праект рэканструкцыі трэба абавязкова зацвердзіць, а завяршыць яе — не пазней за чатыры гады з моманту пакупкі.

Апошнія гады будынак займаў інтэрнат Гродзенскага медуніверсітэта, у 2020-м жыхароў рассялілі з-за дрэннага стану памяшкання. У картцы аб'екта пазначаны 1882 год пабудовы, але гэта, хутчэй за ўсё, дата адной з перабудоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
блытаніна/адказаць/
26.01.2023
На фота Замкавая 12. Замкавая 5 - зусім іншы дом.
0
Рэд./адказаць/
27.01.2023
123, Дзякуй, замянілі. 
0
Рэд./адказаць/
27.01.2023
блытаніна, Дзякуй, замянілі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера