Знайсці
26.01.2023 / 16:596РусŁacБел

WSJ: ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Боінгах»

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што турэцкім структурам пагражаюць наступствы, калі яны працягнуць аказваць паслугі расійскім і беларускім авіякампаніям, якія выконваюць палёты на самалётах амерыканскай вытворчасці, у парушэнне санкцый.

Сярод такіх наступстваў газета называе турэмнае зняволенне, штрафы і страту экспартных прывілеяў. Такое паведамленне турэцкім чыноўнікам перадала памочніца міністра гандлю ЗША Тэа Розман Кендлер падчас снежаньскага візіту ў Турцыю.

Парк самалётаў «Белавія» складаецца з амерыканскіх «Боінгаў» і бразільскіх «Эмбраераў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Праўда жыцця/адказаць/
26.01.2023
Вадзя, санкцыі ўводзяцца не каб дапамагчы беларусам, а каб задушыць Расею, як будзе вам усім на захадзе ўсё роўна.
3
Вадзя/адказаць/
26.01.2023
Праўда жыцця, Не задушаць яны Расею.Расея можа задушыцца толькі сама.Расея гэта Тэрмінатар...А беларусам патрэбна дапамагаць.Як свядомым ,так і ябацькам...
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
26.01.2023
Патрабаваць ад Турцыі спыніць палёты да іх на самалётах, скраденых у амерыканскай кампаніі Боінг, падабаецца як запыт, які цалкам мае рацыю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера