Знайсці
26.01.2023 / 17:171РусŁacБел

Выдавецтва «Кнігазбор» канчаткова закрываецца

Пра канчатковае спыненне працы вядомага прыватнага выдавецтва «Кнігазбор» паведаміў шматгадовы яго кіраўнік Генадзь Вінярскі на старонцы ў фэйсбуку.

Генадзь Вінярскі з кнігамі выдавецтва «Кнігазбор»

«Вось і скочылася мая эпапея выдаўца. 

27 гадоў працы, каля 3 тысяч найменняў кніг, сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі, выставы…

Сёння здаў у Міністэрства інфармацыі пасведчанне выдаўца.

У хуткім часе пачнём працэс ліквідацыі ПУП «Кнігазбор», таму купляйце ў кнігарнях кнігі нашага выдавецтва. Пакуль яны ёсць у інтэрнэт-кнігарнях: knihi.by, tn.by, kniganosha.by, а таксама ў «Кніжнай шафе» ды ў іншых кнігарнях», — напісаў выдавец.

Раней спынілі сваю дзейнасць у Беларусі іншыя вядомыя недзяржаўныя выдавецтвы — «Галіяфы» і «Янушкевіч». «Кнігазбор» таксама падвяргаўся ціску, яго ліцэнзію двойчы прыпынялі, апошні раз — на месяц з 22 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
10
0
беларус/адказаць/
26.01.2023
Жудасна. Працяг знішчэння беларускай культуры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930