Пасол Украіны заклікаў выгнаць бацьку Джокавіча з Australian Open
Пасол Украіны ў Аўстраліі заклікаў выгнаць з Адкрытага чэмпіянату краіны па тэнісе бацьку сербскай зоркі Новака Джокавіча. Срджан Джокавіч пазіраваў з заўзятарамі, якія трымалі сцяг з партрэтам Пуціна.
«Яго трэба пазбавіць акрэдытацыі», — сказаў пасол Украіны Васіль Мірашнічэнка агенцтву «Франс-Прэс».
Сам Джокавіч, на думку амбасадара, павінен папрасіць прабачэння за бацьку і асудзіць напад Расіі на Украіну.
На відэа, якое з'явілася на гэтым тыдні ў юцюб-канале скандальна вядомага прарасійскага дзеяча ў Аўстраліі Сімяона Байкова, Срджан Джокавіч пазіруе з заўзятарам, які трымае сцяг з партрэтам Пуціна і кажа «Жыве Расія».
Новак Джокавіч у пятніцу, калі ў Еўропе будзе раніца, згуляе ў паўфінале Australian Open.
24
6
1
3
0
6
Каментары
10
Mike/адказаць/27.01.2023
>> і кажа «Жыве Расія»
Нешта новае. Яны ўжо і лозунг наш намагаюцца скрасці?
10
Нік/адказаць/28.01.2023
⤷ Mike, і сьцяг расейскія “лібералы” сабе “прыдумалі” (а насамрэч скралі) як бела-блакітна-белы. бо такая краіна - яны стагоддзямі кралі ва ўсіх народаў і зараз гэта поацягваюць рабіць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера