Знайсці
27.01.2023 / 15:221РусŁacБел

Беларусь увайшла ў тройку найбуйнейшых купцоў неапрацаванай драўніны ў Расіі 

На фоне падзення ў 2022 годзе імпарту «кругляка» іншымі краінамі Беларусь нарасціла закупкі на 18% да 241,63 тысяч кубаметраў, паведамляе Раслесінфарг.

Першае месца заняў Кітай — ён імпартаваў з Расіі 2,25 млн кубаметраў неапрацаванай драўніны. Гэта 59% ад агульнага аб'ёму. У параўнанні з 2021 годам падзенне імпарту склала 63%.

На другім месцы ў разрэзе ўсіх краін па аб'ёмах імпарту расійскай неапрацаванай драўніны знаходзіцца Фінляндыя. Па выніках года яна імпартавала 789,31 тысячы кубаметраў, што на 84% ніжэй, чым у 2021 годзе.

Продажы расійскай неапрацаванай драўніны за мяжу ў параўнанні з 2021 годам упалі на 70% да 3,8 млн кубаметраў. Падзенне звязанае з увядзеннем з 1 студзеня 2022 года абмежавання экспарту круглага лесу іглічных і каштоўных лісцяных парод для стымуляцыі развіцця глыбокай перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.01.2023
Еще одно подтверждение обхода санкций рашкой через Беларусь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера