Знайсці
27.01.2023 / 22:328РусŁacБел

WSJ: Гэта не Шольца змусілі паслаць танкі, а ён раскруціў Байдэна на «Абрамсы»

Людзі, блізкія да канцлера Нямеччыны, кажуць, што ён любіць кіравацца афарызмам Бісмарка: палітыка — як каўбаса, лепш не бачыць, як яна робіцца.

Фота: Michael Sohn / AP

Падчас дзён, калі бушавалі публічныя дэбаты з нагоды відавочнай адмовы Нямеччыны перадаць Украіне свае танкі Leopard 2, спадар Шольц сутыкнуўся з ростам крытыкі на свой адрас, у тым ліку з боку кіроўных дзеячаў яго ўласнага ўрада. Эксперты Twitter прыдумалі новы дзеяслоў — Scholzing — для абазначэння ваганняў і нерашучасці.

Аднак у рэальнасці гэта Шольц дзейнічаў смела і кулуарна дабіўся стварэння кааліцыі саюзнікаў, якая паставіць больш за 100 сучасных танкаў для супрацьдзеяння расійскаму наступу, піша The Wall Street Journal.

На Сусветным эканамічным форуме ў Давосе канцлер Нямеччыны сказаў, што дазволіць перадаць Кіеву Leopard 2 толькі ў тым выпадку, калі Вашынгтон зробіць тое ж самае з «Абрамс М1», — выглядала, як быццам вырашальны крок мусяць зрабіць Штаты. Аднак, па словах памочнікаў і заходніх афіцыйных асоб, якія ўдзельнічалі ў перамовах, за кулісамі акурат канцлер Нямеччыны адыграў ключавую ролю ў зняцці добраахвотна ўстаноўленага трансатлантычнага табу на адпраўку танкаў заходняй вытворчасці ва Украіну і пераканаў прэзідэнта ЗША, які не падзяляў такой рашучасці, далучыцца да намаганняў.

На гэтым тыдні рашэнні заходніх саюзнікаў прывялі да сумеснага абяцання паставіць Украіне каля 100 сучасных танкаў — больш, чым чакаў любы ваенны аналітык.

Па словах чыноўнікаў, блізкіх да канцлера, спадар Шольц дзейнічаў павольна, бо памятае пра апытанні грамадскай думкі, якія паказалі, што нямецкая грамадскасць раскалолася ў дачыненні да таго, ці варта Берліну даваць танкі Украіне. Ён адмовіўся паддацца запалохванню з боку саюзнікаў і экспертаў твітара і парушыць асноўны прынцып — што ЗША і іх еўрапейскія саюзнікі павінны дзейнічаць разам і аказваць вайсковую падтрымку Кіеву паступова.

«Германія робіць больш за ўсё», — сказаў Шольц у інтэрв'ю пасля таго, як стала вядома пра дамову. Паводле яго слоў, Нямеччына цяпер другі па велічыні ваенны апякун Украіны пасля ЗША і аказвае істотную гуманітарную дапамогу, прытуліўшы больш за мільён украінскіх бежанцаў.

«Прысутнасць у СМІ — гэта не вымяральнік міжнароднай палітыкі… Няма сэнсу нешта рабіць толькі таму, што многія гучна пра гэта крычаць», — сказаў Шольц.

Нежаданне нямецкага канцлера публічна тлумачыць сваю палітыку і яго відавочная ўпартасць пад ціскам у пэўнай ступені падарвалі яго імідж у першы год знаходжання на пасадзе: канцлер выглядае нерашучым да таго моманту, пакуль яго не прыціскаюць да сцяны.

Так, напрыклад, некалькі месяцаў ён адкідаў заклікі закрыць немецка-расійскі праект газаправода «Паўночны паток — 2» і перамяніў думку, толькі калі Расія прызнала незалежнасць «ДНР» і «ЛНР» за два дні да свайго ўварвання.

Таксама летась ён адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах сваіх партнёраў па кааліцыі пра тое, ці варта пакідаць тры атамныя электрастанцыі ў працоўным стане да іх запланаванага закрыцця, і ўмяшаўся толькі перад тым, як працяг працы электрастанцый мог стаць ужо тэхнічна немагчымым.

Па словах памочнікаў, адна з прычын асцярожнасці канцлера — яго занепакоенасць тым, што Германія і НАТА могуць аказацца ўцягнутымі ў вайну ва Украіне, — дарэчы, гэтую заклапочанасць падзяляе большасць немцаў. Паводле апублікаванага ў чацвер рэпрэзентатыўнага апытання Forsa, больш за 80% лічаць, што важней скончыць вайну шляхам перамоваў, чым выйграць, і толькі 18% з гэтым не згодныя.

Таксама Шольц па-ранейшаму занепакоены ядзернай эскалацыяй і тым, што Пуцін можа адрэагаваць на здзелку па танках яшчэ большымі зверствамі супраць мірных украінцаў.

Нарэшце, ёсць падставы і асцерагацца сабатажу нямецкай інфраструктуры з боку Расіі — такія асцярогі падсілкоўваюцца атакай на камунікацыйную сетку нямецкай чыгункі ў мінулым годзе, якую, на думку некаторых афіцыйных асоб, арганізавала Расія, але Масква гэта адмаўляе.

Па словах нямецкага канцлера, каб зменшыць рызыкі, трэба прытрымлівацца прынцыпу паступовага, узгодненага лідарства. «Гэта адзіны прынцып, які можа гарантаваць бяспеку Еўропы і Германіі ў такіх небяспечных умовах», — кажа Шольц. «Было правільна не даць сябе падштурхнуць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
1
Праўда не такая як нам бачыцца/адказаць/
28.01.2023
Цалкам веру, шольц той яшчэ гэбіст і вайну гэтую распачалі пуцін з зеленскім каб аслабіць захад
0
А шо?/адказаць/
28.01.2023
Праўда не такая як нам бачыцца, а яшчэ зямля плоская і рэпцідоіды водзяцца
1
Максим Дизайнер/адказаць/
29.01.2023
дзед з танкеткі як канхвэтка

Если от ВСУ еще что-то останется
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930