Знайсці
27.01.2023 / 23:293РусŁacБел

Фонд спартыўнай салідарнасці супраць допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды на ўмовах МАК 

25 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў пра забарону допуску да спаборніцтваў для беларускіх і расійскіх спартоўцаў, якія падтрымалі вайну. Тыя ж атлеты, якія адпавядаюць крытэрыям МАК і не выказваліся ў падтрымку вайны, могуць прымаць удзел выключна ў нейтральным статусе. Але гэта выклікала пярэчанні з боку многіх зацікаўленых бакоў, у тым ліку і Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko

«Мала хто разумее сапраўдную вялікую пагрозу ад нядаўняй заявы МАК. Так, гэта яшчэ пакуль толькі заява, не рашэнне, таму ў нас ёсць час», — напісаў у сацсетках Аляксандр Апейкін з беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці.

Паводле Апейкіна, гэта «чысты падманны манеўр ад МАК, замыльванне вачэй, бо

цалкам адцягвае ўвагу ад галоўнага: атлеты з Беларусі і Расіі ў асноўнай масе будуць дапушчаныя».

«МАК сваім рашэннем стварае вялізарны крок да нармалізацыі захопніцкай вайны і знішчэння Украіны, нармалізацыі таталітарызму. Гэты прэцэдэнт — мажлівасць вярнуць «русский мир» у глабальную камунікацыю. Бо далей пойдзе па ланцугу. Чым, напрыклад, ад спартоўцаў адрозніваюцца вучоныя, дзеячы культуры, бізнэсоўцы, дэпутаты? Бо па такой жа логіцы, якую транслюе МАК, яны таксама не вінаватыя ў рашэннях свайго ўрада. А потым неўзабаве паўстане пытанне аб зняцці санкцый, бо ад іх «цярпяць дзеці, яны не вінаватыя». Ствараецца так званае «акно Овертана».

Пра магчымы байкот Алімпійскіх гульняў у такім выпадку адразу заявіла Украіна.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі алімпійскі камітэт пацвердзіў нядопуск спартсменаў Беларусі і Расіі да Еўрапейскіх гульняў у Кракаве

МАК можа дапусціць да спаборніцтваў беларусаў і расіян, якія супраць вайны

Расію і Беларусь выключылі са спіса вяшчальнікаў на чатыры найбліжэйшыя Алімпіяды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Вася/адказаць/
28.01.2023
[Рэд. выдалена]
9
Спірт/адказаць/
28.01.2023
Хай лепей фонд салідарнасьці выступіць за забарону выступаць пад "закатам над балотам" чым крытыкаваць МАК
0
Спорт/адказаць/
28.01.2023
Спірт, А я полностью поддерживаю фонд, чтобы не допускать страны агрессоры на все международные соревнования.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера