Знайсці
28.01.2023 / 00:197РусŁacБел

Орбан назваў Украіну «нічыйнай зямлёй» і параўнаў яе з Афганістанам

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан зрабіў чарговую скандальную заяву, заявіўшы падчас размовы з журналістамі, што Украіна — гэта «нічыйная зямля», і параўнаўшы яе з Афганістанам. Украінскі МЗС абураны і выклікаў венгерскага пасла.

«Чарговае грэблівае выказванне Віктара Орбана на адрас Украіны. Такія заявы з'яўляюцца катэгарычна непрымальнымі. Будапешт працягвае курс на свядомае разбурэнне венгерска-ўкраінскіх адносін, істотна падрываючы магчымасць вядзення далейшага дыялогу паміж дзвюма суседнімі краінамі. У МЗС Украіны будзе выкліканы амбасадар Венгрыі для шчырай размовы. Пакідаем за сабой права прыняцця і іншых мер рэагавання», — гаворыцца ў каментарыі прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства Украіны Алега Нікаленкі.

На гэтым тыдні Орбан заявіў у размове з невялікай групай журналістаў, нібыта «на Захадзе не разумеюць, што ва Украіне час на баку Расіі».

«Расія — велізарная краіна, і яна можа мабілізаваць вялікую армію. Ва Украіне ўжо заканчваюцца войскі», — сказаў венгерскі прэм'ер, не пацвердзіўшы свае словы якімі-небудзь доказамі. Орбан таксама сказаў, што з'яўляецца «лідарам краіны, якая стаіць на правільным баку гісторыі».

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан доўгі час крытыкуе пазіцыю Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Масквы, заяўляючы, што ўведзеныя супраць яе санкцыі нанеслі шкоду блоку, але не аслабілі Расію і не дапамаглі Украіне. Многія аналітыкі лічаць, што гэтым ён павышае ўласныя стаўкі і дабіваецца істотных саступак ад Еўрасаюза за змякчэнне сваёй пазіцыі. Паколькі Венгрыя — удзельніца Еўрасаюза, а рашэнні там мусяць прымацца аднагалосна, то Орбан мае магчымасць такім чынам мець у руках механізм уплыву.

Чытайце таксама:

Венгрыя спрабуе зноў заблакаваць транш дапамогі Еўрасаюза Украіне

Орбан: Калі ЗША перастануць даваць Украіне грошы і зброю, вайна спыніцца

Прэм'ер Венгрыі Орбан трапіў у скандал з-за футбольнага шаліка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11
не такі як ёсць/адказаць/
28.01.2023
Чаму столькі негатыва ў дачыненне да Орбана? Ён дбае пра сваю краіну і яе інтарэсы, што яму можа дать Украіна? Танкі? Не. Самалёты? Не. Украінцы не едуць ваявать за Угоршчыну. А раша яму нафты залье па самы край, хоць сракай еш, і газу запампуе, і грошай падкіне. проста абірае больш выгоднага для сябе партнёра на гэты момант. Жарты жартамі, але Орбан канешне м..к і вядзе сябе як шлёнд.ра, але логіка яго паводзін да болю знаёмая.
0
Улад/адказаць/
28.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Грышка /адказаць/
28.01.2023
не такі як ёсць, Орбан выклікае негатыўную рэакцыю, бо ён дыктатар, які ненавідзіць дэмакратычныя прынцыпы і каштоўнасьці. Ня дбае пра Вугоршчыну, але пра ўладу й багацьце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера