Знайсці
28.01.2023 / 09:32РусŁacБел

Пасол Украіны назваў колькасць танкаў, якія Кіеў атрымае ад Захаду

Аб пастаўках Кіеву танкаў ужо абвясцілі ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Польшча і іншыя краіны. Сярод машын, якія атрымае Кіеў, — нямецкія Leopard, амерыканскія Abrams, брытанскія Challenger і іншыя.

Фота: AP

Захад паабяцаў паставіць Украіне 321 цяжкі танк, паведаміў у інтэрв'ю BFM TV украінскі пасол у Францыі Вадзім Амельчанка.

«Сёння многія краіны афіцыйна пацвердзілі сваю згоду паставіць Украіне 321 цяжкі танк», — сказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што танкі патрэбныя Кіеву «як мага хутчэй», у канцы лета-пачатку восені будзе «занадта позна». Раней украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі таксама адзначаў, што пастаўкі заходніх танкаў (а менавіта амерыканскіх Abrams) да жніўня — занадта позні тэрмін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера