Знайсці
28.01.2023 / 18:033РусŁacБел

Натаўскі генерал Пэтр Павэл перамог на выбарах прэзідэнта Чэхіі

У Чэхіі завяршылася галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Ідзе падлік галасоў. Яўка, паводле папярэдніх звестак, склала амаль 70%, паведамляе «Свабода».

Фота: Petr David Josek / AP

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі генерал у адстаўцы Пэтр Павэл і былы прэм’ер-міністр Чэхіі, мільярдэр Андрэй Бабіш. 

Па выніках падліку больш за 90% галасоў Павэл набірае каля 57%, Бабіш — каля 43%. Ён атрымаў большасць галасоў у прамысловых рэгіёнах Чэхіі. 

Мяркуючы па ўсім, скараціць разрыў Бабішу ўжо не ўдасца. Прэм’ер-міністр Пэтр Фіяла ўжо павіншаваў Пэтра Павэла з перамогай. Уступленне на пасаду новага прэзідэнта адбудзецца 8 сакавіка пасля інаўгурацыі. 

Пераможца зменіць на Пражскім Градзе Мілаша Зэмана. Яго доўгі час лічылі адным з найбольш прарасійскіх кіраўнікоў краін ЕС, але пасля 24 лютага Зэман рэзка ўзмацніў жорсткасць сваёй пазіцыі ў дачыненні да Масквы. 

Пэтр Павэл — кадравы вайсковец, першы ў гісторыі Чэхіі і краін былога савецкага блоку кіраўнік Вайсковага камітэта NATO (у 2015-2018 гадах). Займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да расійскага нападу на Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі, пры гэтым апелюе і да патрыятычных пачуццяў. 

Андрэй Бабіш — былы прэм’ер-міністр, цяпер лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі, мільярдэр. Незадоўга да выбараў суд апраўдаў яго ў справе аб махлярстве з датацыямі ЕС. Ядро выбарцаў Бабіша — пенсіянеры і людзі з невысокімі даходамі. 

Першы тур выбараў прэзідэнта Чэхіі адбыўся 13 і 14 студзеня. Тады ні Павэл, ні Бабіш не набралі больш за палову галасоў выбаршчыкаў. 

Чэхія — парламенцкая рэспубліка, але фігура прэзідэнта ў краіне традыцыйна карыстаецца павагай і вялікім уплывам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Pravda, respekt a dustojnost/адказаць
28.01.2023
Не натовский генерал, а Чешский Гражданин ПЕТР РАВЕЛ. Его избрали Граждане Чешской республики.
4
дочка Максима Дизайнера/адказаць
28.01.2023
ой, каки красивы. значыць дзедки красивыя будуць
цікава, за каго Satan прагаласаваў?
0
Юлiус Фучык/адказаць
29.01.2023
Ад Гавэла да Павэла
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930