Знайсці
29.01.2023 / 11:271РусŁacБел

Новы прэзідэнт Чэхіі збіраецца з візітам ва Украіну

У нядзелю, 29 студзеня, Пэтр Павэл патэлефануе Уладзіміру Зяленскаму і абмяркуе свой візіт ва Украіну, паведамляе тэлеканал ČT24.

Фота: Petr David Josek / AP

Павэл мае намер наведаць Кіеў разам з прэзідэнтам Славакіі Зузанай Чапутавай.

Пэтр Павэл — натаўскі генерал у адстаўцы. Займае строгую пазіцыю ў дачыненні да расійскага нападу на Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі. 

Яго супернікам на выбарах быў Андрэй Бабіш — былы прэм’ер-міністр, мільярдэр, цяпер лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі. Незадоўга да выбараў суд апраўдаў яго ў справе аб махлярстве з датацыямі ЕС. 

Павэл набраў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 58% галасоў, Бабіш — каля 42%.

Чэхія — парламенцкая рэспубліка, але фігура прэзідэнта мае вялікі ўплыў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
антидочка Максима Дизайнера/адказаць/
29.01.2023
"Незадоўга да выбараў суд апраўдаў яго ў справе аб махлярстве з датацыямі ЕС"

ну як жа такому красаўцу не адзначыцца першай справай у Ільвове?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера