Знайсці
30.01.2023 / 09:4524РусŁacБел

«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку

У эфір тэлеканала «Беларусь 5» падчас трансляцыі фінальнага матча Australian Open паміж беларускай Арынай Сабаленка і прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай трапіла тое, што не павінна было дайсці да гледачоў, заўважыў «Новы час».

Трансляцыю, якую вёў тэлеканал, ён рабіў незаконна. Правоў на паказ турніру ў беларускіх каналаў няма. 

У эфір БТ трапіла не зусім цэнзурная рэкамендацыя, якая паступіла каментатару Ільі Бакаю, мяркуючы па ўсім, ад рэжысёра трансляцыі.

У момант, калі Сабаленка падавала на матч, у эфіры прагучала: «Перамагла! Ілья, адпрацоўваеш. П*****ц, крычы, б***, як я не ведаю».

«Новы час» адзначае, што трансляцыя ішла з адчувальнай затрымкай, таму рэжысёр у апаратнай мог даведацца пра вынік матча крыху раней за каментатараў у студыі.

«Беларусь 5» паказала пірацкія запісы паўфіналаў Australian Open з удзелам беларусак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
138
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14
29.01.2023
а трибуны такие подхватывают (ну им же все равно, что кричать, абы кричать) : : :
Фууууууу!!! лукашастанка !!! Фууууу
0
Чалавечае аблічча /адказаць/
29.01.2023
смешно, брыда такое пісаць, нават калі зерне праўды ў гэтым ёсць. Яднай, не раз’ядноўвай. Людзі, якія зразумелі у 2020 - Беларусы і могуць быць лепшымі людзьмі, ад тых кто разумеў усё ранней, таксама тыя за якіх сорамна і якіх не хочаш мець у сваім асяроддзі- Беларусы і калі марыш пра свабодную Беларусь, то з імі таксама трэба будзе жыць. Магчыма за краты пойдуць сотні, але рэшта будзе жыць абок цябе. Развагі.
0
Улад/адказаць/
30.01.2023
Трансляцыю здымалі адмыслова для Лукашэнкі. Кар'ерысты, яны такія ... :)))
Дзіва, што БТ не арганізавала у гонар перамогі "стыхійныя" святочныя мітынгі і "гулянія" працоўных. Напэўна, субота, непрацоўны дзень ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930