Знайсці
29.01.2023 / 17:28РусŁacБел

«Мы не хочам выглядаць тымі, хто прапагандуе ЛГБТ». У Расіі мяняюць назву тэатральнага фестывалю «Вясёлка»

Пецярбургскі тэатральны фестываль «Вясёлка» змяніў назву на Міжнародны тэатральны фестываль Тэатра юных гледачоў імя Бранцава. Арганізатары паведамілі пра пачатак прыёму заявак і папярэдніх датах XXIV фестывалю ўжо пад новай назвай. Пры гэтым папярэдняя назва фестывалю пакуль што захавалася ў адрасе сайта — rainbowfest.spb.ru, паведамляе «Медуза».

Дырэктар ТЮГа і кіраўнік фестывалю Святлана Лаўрэцова паведаміла выданню «Тэатр», што назву мерапрыемства вырашылі змяніць на фоне ўступлення ў сілу закона аб «прапагандзе» ЛГБТ, але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята.

«Калі выйшаў закон аб забароне прапаганды ЛГБТ, мы адразу задумаліся. Мы не хочам выглядаць тымі, хто прапагандуе ЛГБТ,

таму збіраліся нашай камандай і вырашалі, на апярэджанне памяняць назву ці часова яе прыбраць. Мы назіраем, да якога маразму гэта даходзіць у рэальнасці.

Гэта наш брэнд. Грошы дзяржава нам выдзяляе на «Вясёлку», і тэатры з намі размаўляюць як з «Вясёлкай». Увогуле, мы думаем і будзем раіцца», — распавяла Лаўрэцова.

Тэатральны фестываль «Вясёлка» праводзяць у Санкт-Пецярбургу амаль чвэрць стагоддзя з 2000 года. Яго мэта — пошук сучаснай драматургіі для моладзі, а таксама рэжысёраў, якія працуюць з новымі тэатральнымі формамі. 

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў закон аб поўнай забароне прапаганды ЛГБТ у Расіі

Качанава: Трэба прымаць закон супраць ЛГБТ, бо ў нас традыцыі, праваслаўе і Масква

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930