Былы зняволены «Віцьбы»: Апошнім часам шылі вайсковую форму для расіян
Раней, па словах былога вязня папраўчай калоніі № 3, яны шылі анучы для швабраў, якія потым прадавалі ў «Еўраопце», і касцюмы для заводаў. Але цяпер гэта змянілася, распавёў ён праваабаронцам.
Скрыншот відэа Мінабароны Расіі
«Апошнім часам там шылі ў вялікіх аб'ёмах вайсковую форму для расіян. Зняволеныя цяпер працуюць звышурочна.
Адбой а 22-й, але цяпер яны могуць там праседзець да першай ночы і потым больш спаць. Ім дазваляюць гэта, каб толькі шылі гэтую форму. Такое апошні раз было падчас пандэміі — зняволеныя шылі маскі ад COVID-19», — расказаў былы вязень.
Папраўчая калонія № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна лічыцца самай «элітарнай» у Беларусі. Там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя службоўцы, пракуроры, суддзі і міліцыянты. Але пасля падзей 2020 года гэтая калонія, як і астатнія, напоўнілася палітвязнямі.






за что боролись...