Знайсці
30.01.2023 / 11:585РусŁacБел

Міністр абароны Вялікабрытаніі расказаў, як яму схлусіў Шайгу

Бэн Уолес заявіў, што 11 лютага мінулага года на сустрэчы з расійскім калегам у Маскве атрымаў ад яго хлуслівыя запэўненні, што Расія не збіраецца нападаць на Украіну. 

Сяргей Суравікін і Сяргей Шайгу. Фота: AP

Пра гэта міністр распавёў у дакументальным фільме BBC «Пуцін супраць Захаду». Таксама ён адзначыў, што, нягледзячы на запэўніванні Шайгу, абодва бакі ведалі, што гэта хлусня.

Ён ахарактарызаваў словы расійскага міністра абароны як «дэманстрацыю запалохвання або сілы, што азначае: я буду хлусіць вам, вы ведаеце, што я хлушу, і я ведаю, што вы ведаеце, што я хлушу, і я ўсё роўна буду хлусіць вам».

Уолес удакладніў, што «даволі халодная, але прамая хлусня» пацвердзіла яго перакананне, што Расія ўварвецца ва Украіну.

Пакідаючы сустрэчу, адзначыў міністр абароны Вялікабрытаніі, расійскі генерал Валерый Герасімаў сказаў яму, што «нас больш ніколі не будуць прыніжаць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.01.2023
Шойгу обманул, Меркель обманула, Джонсон обманул - может квиты?
0
Олег /адказаць/
30.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Valadzimir/адказаць/
30.01.2023
У загалоўку не хапае некалькіх словаў перад "расказаў" - "шырока вядомы сваёй абсалютнай чэснасцю".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера