Знайсці
05.02.2023 / 10:482РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Свініна па-іспанску (prueba de cerdo) — духмяная асалода

Prueba de cerdo перакладаецца з іспанскай як «праверка свініны». Чаму такая назва? Таму што некалі гэтую страву гатавалі са свежыны ў дзень, калі білі кабанчыка. Раней такое здаралася раз ці пару разоў на год. Цяпер мы можам набываць свежыну ў любы час.

Фота: cookipedia.co.uk

Каб згатаваць марынаваную свініну па-іспанску, вам спатрэбіцца:

  • 1 кілаграм свінога філе, нарэзаны кавалкамі таўшчынёй 1 сантыметр
  • 2 чайныя лыжкі сушанай папрыкі
  • 60 мілілітраў аліўкавага алею
  • 1 вялікая цыбуліна (нарэзаная)
  • 1—2 галоўкі часнаку (тонка нарэзаныя)
  • 2—3 перцы чылі ці каенскія, можна замяніць молатым чырвоным перцам
  • трохі здробненага арэгана
  • 1 лаўровы ліст
  • 180 мілілітраў гарачага булёну ці вады
  • 60 мілілітраў чырвонага віннага ці яблычнага воцату
  • 2—3 сталовыя лыжкі дробна парэзанай пятрушкі.
  1. Натрыце мяса папрыкай і пакіньце яго пры пакаёвай тэмпературы на 1—2 гадзіны.
  2. Разагрэйце на патэльні алей, пакуль ён не стане вельмі гарачым.
  3. Пакладзіце на патэльню свініну. Калі яна будзе цалкам абсмажаная, дадайце да яе цыбулю, часнок, перац чылі, арэгана і лаўровы ліст. Можаце паменшыць ці павялічыць колькасць часнаку і перцу чылі, калі лічыце патрэбным. Смажце, пакуль цыбуля не стане мяккай, час ад часу памешвайце.
  4. Дадайце 90 мілілітраў вады і 30 мілілітраў воцату. Тушыце мяса, пакуль вадкасць не выпарыцца, а потым зноў дадайце рэшткі вады і воцату. Тушыце мяса далей, пакуль на патэльні не застанецца мінімум вадкасці — 1—2 сталовыя лыжкі.
  5. Упрыгожце прыгатаваную свініну, можна зелянінай, і падавайце.

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Свініна ў соусе з колы — арыгінальная страва з азіяцкім каларытам

«Яна нармальная, паверце вы мне!» Жыхары правінцыі запісалі эмацыйнае відэа ў абарону тушонкі — і парвалі тыкток

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
05.02.2023
Aj, miesiva. Nia bačna, sto jasi... Nie.
2
абы нагадзіць у блю да/адказаць/
05.02.2023
думаю, хто ж тут першы адпІсяўся? ну канечне ж Zir
тэст «праверка свініны» Zir прайшоў)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера