Знайсці
30.01.2023 / 14:176РусŁacБел

Ryanair скарачае рэйсы з Вільні

Ірландская авіякампанія Ryanair заявіла, што скасоўвае два маршруты з Вільні, яшчэ на 11-ці самалёты будуць курсіраваць радзей — так перавозчык адрэагаваў на пастанову Віленскага аэрапорта падняць зборы на 28%, піша Delfi.lt.

Фота: Вікіпедыя

Так як з 1 студзеня 2023 года Віленскі аэрапорт павысіў зборы для перавозчыкаў на 28%, на будучае лета Ryanair на 30% скарачае расклад палётаў з Вільні. Два маршруты — у брытанскія гарады Бірмінгем і Лідс-Брадфард — з сакавіка адмяняюцца, а яшчэ на 11 кірунках — у Афіны, Берлін, Білунд, на Корфу, у Дублін, Франкфурт, Гданьск, лонданскі аэрапорт Станстэд, Мілан, Венецыю і Вену — самалёты будуць лётаць радзей.

Прадстаўнік Ryanair Дара Брэдзі назвала павышэнне падатку ў Віленскім аэрапорце «нелагічным» і заявіла, што з-за гэтага палёты ў Вільню становяцца менш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі аэрапортамі, якія, наадварот, замарожваюць або імкнуцца зніжаць цэны, каб вярнуць дапандэмійныя патокі пасажыраў.

У сваю чаргу прадстаўнік літоўскіх аэрапортаў Тадас Васіляўскас адзначыў, што зборы не мяняліся з 2018 года, а ўстаноўленыя з новага года падаткі абгрунтаваныя расходамі, якія растуць.

Віленскі аэрапорт па-ранейшаму застаецца папулярным хабам для беларусаў, якія адтуль лётаюць у іншыя краіны Еўропы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
24
Абуральна
11
0
ГУБОПіК/адказаць/
30.01.2023
Кашмар, чакаем Вам на Радзіме!
1
Змагар Адась/адказаць/
30.01.2023
Калi ж яны зразумеюць танна ніколі не азначае якасна.
1
Мозырь Сила/адказаць/
30.01.2023
Ябацька, не мы, а вы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930