Знайсці
30.01.2023 / 20:372РусŁacБел

Памёр легендарны хакеіст Бобі Хал

Канадцу Бобу Халу было 84 гады і ён уваходзіў у сотню лепшых гульцоў НХЛ у гісторыі.

Фота: Аляксандр Данілюшын / Фотахроніка ТАСС

Хал гуляў у НХЛ у 1957—1972 гадах за клуб «Чыкага», у 1961 годзе выйграў з камандай Кубак Стэнлі.

Канадскі форвард 12 разоў браў удзел у Матчы зорак НХЛ, двойчы рабіўся самым каштоўным гульцом сезона, тройчы — лепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату. 

З нацыянальнай зборнай Хал удзельнічаў у суперсерыі 1974 года са зборнай СССР, выйграў Кубак Канады 1976 года.

У 1983 годзе Бобі Хал быў уключаны ў Залу хакейнай славы, у 2017 годзе — у спіс 100 найвялікшых гульцоў НХЛ.

Разам з аднаклубнікам Стэнам Мікітам Хал лічыцца пачынальнікам выкарыстання клюшак з загінам, чым падвысілася эфектыўнасць кідкоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Espozito/адказаць
31.01.2023
Бобі Хал, беларусы памятаюць тваю бескампрамісную гульню, вольныя патлы без шлема, тваё імя назаўжды... RIP
0
Хоккей/адказаць
31.01.2023
Шайба брошенная Б.Халлом летела со скоростью 188 км.час,-так писали о нём тогда в 70 - е.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера