Знайсці
30.01.2023 / 21:391РусŁacБел

У нямецкім Бундэстагу запатрабавалі ад урада больш пільнай увагі да Беларусі

Дэпутат Бундэстага ад партыі ХДС Кнут Абрахам прапанаваў стварыць пасаду каардынатара па кантактах з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі і Расіі, піша Deutsche Welle.

Зала пасяджэнняў Бундэстага. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Падчас дэбатаў па Беларусі Кнут Абрахам нагадаў, што ў Бундэстагу раней была пасада каардынатара па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і Усходняга партнёрства.

«З моманту прыходу да ўлады дзейнага федэральнага ўрада гэтая пасада не занятая. Гэта дрэнна», — лічыць дэпутат з партыі, якая знаходзіцца ў апазіцыі. На ягоны запыт аб гэтай пасадзе яму адказалі, што вакансія ёсць, але рашэнне аб яе тэрмінах і службовай інструкцыі яшчэ не прынята.

«Гэта было 5 жніўня! Сёння 25 студзеня. Нічога не адбылося. Гэта правал у адносінах да беларускай і расійскай апазіцыі ў рэгіёне. Я прапаную, каб замест цяперашняга KO-RUS, як ён называецца на афіцыйнай мове, быў прызначаны KO-OST, каардынатар па ўсходніх адносінах. Асноўная задача: кантакты з дэмакратычнай апазіцыяй у Беларусі і Расіі», — адзначыў дэпутат.

Нільс Шмід, дэпутат ад СДПГ, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю, пагадзіўся, што каардынатар неабходны.

Чытайце таксама:

«Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь». Нямецкі дэпутат выступіў з моцнай прамовай у Бундэстагу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Кастусь бацька/адказаць/
30.01.2023
Калі ў новам пакеце санкцыяў не будзе беларускіх прадпрыемстваў - гэта азначае што сапраўды украіна не жадае санкцыяў з-за тупой палітыкі "яны нападуць калі увесці санкцыі, так не нападуць"

Буду рад памыліцца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера