Знайсці
31.01.2023 / 00:072РусŁacБел

Літоўцы першымі сабралі на «Байрактар» для Украіны. Цяпер яны першымі збіраюць на пяць радараў

30 студзеня ў Літве запусцілі новую акцыю дапамогі Украіне, падчас якой плануецца сабраць сродкі на куплю радараў для маніторынгу паветранай прасторы, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Міністэрства абароны Ізраіля

Для рэалізацыі праекта аб'ядналіся наступныя арганізацыі, якія спецыялізуюцца на зборы сродкаў: Blue/Yellow, Laisvės TV, 1K fondas і «Моцныя разам».

З 30 студзеня па 24 лютага актывісты паспрабуюць сабраць хоць бы 5 млн еўра на куплю радараў для маніторынгу паветранай прасторы, каб Украіна магла лепш абараняцца ад расійскай агрэсіі.

Радары, на якія збіраюцца грошы, паводле ініцыятараў збору, вельмі добрыя. Яны невялікага памеру, іх лёгка транспартаваць, яны мабільныя, добра бачаць нават невялікія аб'екты.

Радары плануюць купіць у ізраільскіх вытворцаў — адзін такі радар з абсталяваннем каштуе 1 млн еўра. Пра куплю ўжо дамовіліся, трэба толькі грошы. 

«Мы пакажам, што размовы аб тым, што Літва нібыта стамілася дапамагаць Украіне — глупства», — упэўнены адзін з ініцыятараў.

Памагчы літоўцам пры жаданні могуць і беларусы, якія жывуць у гэтай краіне. Рэквізіты, па якіх робіцца збор:

Vsi Melyna ir geltona

LT817300010175720500

SWIFT: HABALT22

Paypal: [email protected]

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Valadzimir/адказаць/
31.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
АндрэйК/адказаць/
31.01.2023
Малайцы літоўцы. Яны ведаюць, што такое расія. І калі яе не запыніць ва Ўкраіне, бяда можа прыйсці і да іх
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930