Знайсці
31.01.2023 / 08:18РусŁacБел

ISW: Расія рыхтуецца да новага наступу ва Украіне

Заходнія, украінскія і расійскія крыніцы працягваюць паказваць на тое, што Расія рыхтуецца да новага наступу ва Украіне, пішуць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў у панядзелак, што няма ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца да мірных перамоваў, а расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін захоўвае свае максімалісцкія мэты ў дачыненні да Украіны.

Столтэнбэрг адзначыў, што Расія можа мабілізаваць да 200 тысяч чалавек і працягвае набываць зброю і боепрыпасы за кошт павелічэння ўнутранай вытворчасці і партнёрства з аўтарытарнымі рэжымамі, такімі як Іран і КНДР.

Кіраўнік Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў УСУ Іван Тымачка заявіў, што расійскія войскі ўзмацняюць групоўку ў Данбасе ў рамках чаканага наступу і адзначыў, што расійскім войскам прыйдзецца пачаць наступ праз унутраны ціск. Заявы Столтэнберга і Тымачкі пацвярджаюць папярэдні прагноз ISW аб тым, што расійскія сілы ствараюць умовы для пачатку наступлення ў Луганскай вобласці ў найбліжэйшыя месяцы. Расійскія «ваенкары» таксама працягваюць паказваць на тое, што ў расійскай інфармацыйнай прасторы ствараюцца перадумовы для новага наступу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера