Знайсці
31.01.2023 / 08:33РусŁacБел

Сёння пачынаюцца чарговыя вучэнні

Пачынаецца сумесная штабная трэніроўка Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Фота Мінабароны Беларусі

На працягу тыдня прадстаўнікі ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў адпрацуюць пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў па тэме «Прыняцце рашэння на прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у інтарэсах гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», паведамляе Мінабароны.

Паведамляецца таксама, што комплекс сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі накіраваны на павышэнне сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў і з'яўляецца чарговым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт саюза — 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў верасні 2023 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера