Аварыю ў Ветцы ліквідавалі. Вада вярнулася ў дамы
У горадзе Ветка Гомельскай вобласці камунальныя службы вярнулі ваду ў дамы грамадзян. Пра гэта ўвечары паведаміла раённая газета «Голос Ветковщины» ў інстаграме.
Вада ў горадзе знікла 30 студзеня.
Прычынай назвалі «аварыйную сітуацыю», але з якой прычыны яна ўзнікла, патлумачана не было. У горадзе, дзе пражываюць каля 8,5 тысячы чалавек, арганізавалі падвоз вады, каб грамадзяне маглі зрабіць нейкія запасы.
Два тыдні таму аналагічная праблема была ў Пружанах, Там вады не было двое сутак.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН
 6
Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма?
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера