Знайсці
31.01.2023 / 12:331РусŁacБел

Абмундзіраванне прыйшло ў непрыдатнасць, вошы і кароста. Родныя расійскіх мабілізаваных паскардзіліся Пуціну

Жонкі і маці мабілізаваных з 394 і 143 палкоў Прыморскага краю паскардзіліся Пуціну на тое, што ў салдат завяліся вошы і кароста, медыцынскай дапамогі няма.

Скрын відэа

Па словах жанчын, іх сваякі трапілі на перадавую ва Украіне на пачатку кастрычніка і знаходзяцца там без замены чатыры месяцы.

У іх няма магчымасці захоўваць асабістую гігіену, таму ў іх завяліся вошы і пачалася кароста, належная медыцынская дапамога не аказваецца, абмундзіраванне прыйшло ў непрыдатнасць, а новае не дастаўляецца.

Жанчыны папрасілі Пуціна даць мабілізаваным замену на фронце, каб яны маглі прыехаць у адпачынак.

У звароце жанчыны паведамляюць, што родных мабілізаваных на мясцовым узроўні ніхто не чуе, а ў тэлеграм-канале губернатара іх блакуюць.

Традыцыйна для сваякоў расійскіх вайскоўцаў жанчыны не патрабуюць спыніць вайну, не ставяць пад сумнеў яе мэтазгоднасць, называюць вайну спецыяльнай вайсковай аперацыяй, кажуць, што іх «хлопцы выконваюць свой абавязак з гонарам і адвагай».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Фэйс палм/адказаць/
31.01.2023
А, то бок калі выдадуць новую форму то ўсё ок, можна адпраўляць на забой?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031