Знайсці
31.01.2023 / 16:282РусŁacБел

На кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава было 10 замахаў

На кіраўніка ўкраінскай разведкі Кірыла Буданава, па словах блізкага да яго чалавека, было здзейснена не менш за 10 замахаў, першы — у 2019 годзе, напісала Washington Post.

gur.gov.ua

«Па словах чалавека, блізкага да Буданава, на яго было здзейснена па меншай меры 10 замахаў. У 2019 годзе пад яго аўтамабіль была закладзеная бомба, але яна здэтанавала заўчасна».

Вядома, што Буданаў жыве ў сваім офісе, вядзе асцярожны лад жыцця і зрэдку з'яўляецца на людзях.

Адзначаецца, што ў кабінеце кіраўніка ГУР кругласутачна грае класічная музыка. У куце схаваная зброя, а на стале ляжаць патроны.

Буданаў застаецца мішэнню для Крамля, бо пасля выбуху на Крымскім мосце ў кастрычніку Масква назвала вінаватымі агентаў ГУР на чале са старшынёй.

Імклівы ўзлёт Буданава да ўзроўню аднаго з самых маладых генералаў у гісторыі Украіны паскорыўся ў жніўні 2016 года, калі падпалкоўнік Федэральнай службы бяспекі Расіі быў забіты ў Крыме.

Лічылася, што Буданаў быў адным з украінскіх спецаператараў, якія працавалі ў тыле ворага, і пазней ён быў узнагароджаны ўкраінскім ордэнам Мужнасці «за неразгалошванне аперацыі».

У 2020 годзе, калі яму было ўсяго 34 гады, яго прызначылі старшынёй Галоўнага ўпраўлення разведкі.

Буданаў не пацвярджае і не адмаўляе аперацыю або свой удзел у ёй. «Нешта адбылося… І пасля гэтага пачаліся ўсе замахі на маё жыццё», — кажа ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.01.2023
А история с сожителем гражданином рф Гогилашвили, у которого проживал Буданов как он обяснит? Ремонт в своей квартире не в счет)
31.01.2023
Н, спроси это у майора в соседнем кабинете, который отвечает за фекальный чемоданчик бункерного х**ла.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031