Знайсці
31.01.2023 / 16:536РусŁacБел

Праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам, таму што яна забылася свой пароль ад тэлефона

Пра жорсткае абыходжанне з праваабаронцай Настай Лойкай расказала расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая правяла 15 сутак на Акрэсціна за жаданне прысутнічаць на судзе над Алесем Бяляцкім і іншымі «вясноўцамі».

«…Як мне потым расказалі, дзяўчыну, якая проста забыла свой пароль, катавалі токам. Яе білі электрашокерам у пятку, каб не было слядоў. Гэта было з праваабаронцай Настай Лойкай. Калі я адмовілася даць паролі, мне расказалі гэту гісторыю. І я потым сядзела думала: цікава, колькі ўдараў току я вытрываю, перш чым зламаюся і дам паролі».

На адным з судоў сама Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін, за тое, што яна напісала скаргу.

Чытайце таксама:

Кацярына Яньшына: Было карысна зразумець, як недаравальна мала мы гаворым пра тое, што адбываецца ў Беларусі

Наста Лойка — праваабаронца года ў Беларусі, Аксана Колб — журналіст года 

Настассі Лойка выстаўленыя абвінавачанні па двух артыкулах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
63
0
Грышка /адказаць/
31.01.2023
Лукашэнка й лукашысты вінаватыя ў рэабілітацыі нацызму й сталінізму. Іхная тактыка катаваньняў роўная амаральным, нялюдзкім паводзінам Трэцяга Рэйху й сталінскаму тэрору.
31.01.2023
Вот интересно, почему эти люди занимаются издевательством. 1.Ради удовольствия - сами по себе. 2.Из-за страха не выполнить приказ и потерять работу. 3.Из чувства солидарности с сослуживцами - психология толпы. 4.Или у них в принципе изменённое сознание и по своей сути они дикари? Конечно же это ещё далеко от первобытных российских бурятов,необразованных и обработанных российской пропагандой. В Беларуси ведь традиции,история и общий фон гуманизма более светлый. Откуда всё это на нашей земле!
31.01.2023
пацікаўцеся -
Стэнфордский тюремный эксперимент
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930