У Гомелі выкінулі бутэльку з балкона і паранілі 10-гадовае дзіця
У Гомелі невядомы выкінуў з балкона бутэльку, якая трапіла ў 10-гадовае дзіця. Усё гэта адбылося каля шматпавярховага дома па вуліцы Макаёнка каля 15-й гадзіны.
Фота ілюстрацыйнае
Хлопчык якраз вяртаўся са школы. Ён ужо падымаўся па лесвіцы ў пад'езд, калі нечакана ў яго прыляцела пустая шкляная бутэлька. Яна трапіла яму ў галаву.
Удар быў такой сілы, што дзіця скацілася па прыступках. На шчасце, побач былі дарослыя, якія аказалі першую дапамогу і выклікалі хуткую.
Як вызначылі медыкі, у хлопчыка быў удар галаўнога мозгу і субдуральная гематома. Пазбегнуць больш сур'ёзных траўмаў атрымалася дзякуючы цёплай шапцы, якая была на галаве ў дзіцяці.
Міліцыя цяпер займаецца пошукам чалавека, які выкінуў бутэльку. Мяркуецца, што гэта было зроблена з агульнага балкона.
Чытайце таксама:
У Дзятлаўскім раёне жанчына помсціла саперніцы, але памылілася дзвярыма
У Плешчаніцах спалілі аўтамабіль начальніка ДАІ Лагойскага РАУС
У Гродне трактар пакаціўся і задушыў трактарыста





