Знайсці
01.02.2023 / 00:075РусŁacБел

«Яндэкс» прызнаў, што памочнік «Аліса» здольны падслухоўваць карыстальнікаў

Калонка-памочнік ад «Яндэкса» «Аліса» можа слухаць карыстальнікаў на працягу некалькіх секунд, нават калі яе імя не называюць. Пра гэта паведаміў «Яндэкс», камэнтуючы ўцечку коду некаторых сэрвісаў, піша The Mosсow Times.

Паводле «Яндэкса», фрагменты злітага коду змяшчалі тэставыя алгарытмы, якія выкарыстоўваліся ўнутры кампаніі для праверкі карэктнасці працы сэрвісаў.

«Напрыклад, для паляпшэння якасці актывацыі асістэнта і памяншэння колькасці ілжывых спрацоўванняў у бэта-вэрсіі для супрацоўнікаў прымяняецца настройка, якая ўключае мікрафон прылады на некалькі секундаў у выпадковы момант без згадвання «Алісы», — растлумачылі ў кампаніі.

«Яндэкс» папрасіў прабачэння ў карыстальнікаў, прызнаўшы, што былі парушаныя прынцыпы сумленнасці і празрыстасці.

Уцечку зыходнага коду сэрвісаў «Яндэкс» прызнаў 28 студзеня 2023 года. Невядомы карыстальнік тады выклаў у сеціва архівы, аб’ём якіх у сціснутым выглядзе складаў 44,7 гігабайта. Ён сцвярджаў, што атрымаў доступ да звестак у ліпені 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
01.02.2023
Российские электронные сервисы и банки, аффилированные с российскими же спецслужбами, впереди всех по сбору и накоплению биометрических данных (образцов голоса, изображений лиц, рисунков отпечатков пальцев и радужной оболочки глаз) белорусских граждан.
01.02.2023
Люди прекратите юзать ватные проги и девайсы такие как яндекс (все приложения и программы), фсб помойки - vk, вайбер и одноклассники и все рашиские поделки.
0
Ведаў пра гэта ад пачатку/адказаць/
01.02.2023
Ваў рускі сэрвіс і шпіен, як так, як так? І тое ж тычыцца і ноўтбукаў і гарызонтаў бо ў саўкоў адна мэта: шпіеніць, яны хворыя і вылячыць іх нельга, толькі ўсыпіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера