Знайсці
01.02.2023 / 13:538РусŁacБел

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі прапанаваў паказаць у школах фільм з удзелам самога Лукашэнкі

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка мяркуе, што педагогі ў рэгіёнах павінны падымаць пытанне недахопу дакументальных фільмаў гістарычнай тэматыкі для іх дэманстрацыі школьнікам, піша БелТА.

Ігар Сергеенка прывёў у прыклад фільм «Ржэў. 500 дзён у агні». «Калі ён заблакаваны ў інтэрнэце, то яго ж можна паказаць, сабраўшы школьнікаў у адной зале. Прашу на гэта звярнуць увагу. Калі гэтая тэма называлася, было такое пажаданне — трэба яго рэалізаваць. Калі патрэбна нейкая дапамога з боку Міністэрства культуры, «Беларусьфільма» — дапамога будзе аказана», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Фільм «Ржэў. 500 дзён у агні» распавядае пра бітву пад Ржэвам у гады Другой сусветнай вайны. Ён уключае кадры адкрыцця манумента з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Фільм цяпер даступны на YouTube. Аднак да яго абмежаваны доступ, ён даступны для карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў праз наяўнасць у ім кадраў хронікі з выявамі мёртвых целаў. Разам з тым, цяпер фільм размешчаны яшчэ ў некалькіх уліковых запісах, дзе такога абмежавання няма, заўважыў Reform.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Саша /адказаць
01.02.2023
И обязательно пустить документальный сериал Нюренгсберский процесс
0
Борислава/адказаць
01.02.2023
Совковые шариковы не способны ничего создавать (только воруют), принуждают всех жить прошлым, хотя сами купаются в Европейских и цывилизованных ценностях. Лицемеры и преступники!
0
Ржевская мясорубка/адказаць
02.02.2023
Отличный фильм, чтобы провести параллели о бездарях у власти и командовании тогда и сейчас, о бессмысленных жертвах тогда и сейчас и победе любой ценой. Властьимущие как были так и остались далеки от народа, хотя бы вроде из него вышли, но что - то пошло не так - то ли вышли самые беспринципные, хитросделанные и бессовестные, то ли власть и сытное пребывание у корыта для них стало смыслом жизни.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930