Беларусы — самыя багатыя ў рэгіёне? Параўналі цэны на тэлевізары ў Беларусі, Польшчы і Літве
Паглядзелі, як адрозніваюцца цэны на тэлевізары ў Беларусі і суседніх краінах ЕС.
Возьмем для прыкладу мадэль LG. LED-тэлевізар дыяганаллю 43 цалі ў Беларусі каштуе 1 399 рублёў (каля 482 еўра).
Скрыншот сайта 5element.by
У Літве яго можна набыць за 339 еўра, ці каля 985 рублёў. У Польшчы такі самы тэлевізар прадаюць за 1799 злотых, што каля 1110 рублёў. Атрымліваецца, што нават без звароту падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) гэты тэлевізар у суседніх краінах ЕС каштуе на 100—140 еўра танней, чым у нас.
Скрыншот сайта topocentras.lt
Калі аформіць Tax Free, то ад цаны ў Польшчы або Літве можна адмінусаваць ад 11 да 18,5%. То-бок выніковая цана будзе ў межах 300 еўра.
З павелічэннем дыяганалі расце і розніца ў цане. Такая самая мадэль памерам 55 цаляў у Беларусі прадаецца за 1 889 рублёў (каля 650 еўра). У Літве такі тэлевізар каштуе 439 еўра (каля 1275 рублёў). У Польшчы — 2399 злотых (каля 1480 рублёў).
Скрыншот сайта 5element.by
Блізкі па характарыстыках айчынны Vityaz дыяганаллю 55 цаляў каштуе 1229 рублёў (каля 420 еўра).
Скрыншот сайта 5element.by
Выбар 4к тэлівізараў у Horizont куды больш сціплы, чым у Vityaz. Адзіны дасяжны на сёння UHD-тэлевізар ад «Гарызонт» мае дыяганаль 65 цаляў. Каштуе ён амаль 2000 рублёў, ці каля 690 еўра.
Скрыншот сайта onliner.by
QLED тэлевізар Samsung памерам 55 цаляў у Беларусі прадаецца за 3200 рублёў (каля 1100 еўра). У Літве за аналагічную мадэль просяць 769 еўра (каля 2230 рублёў), у Польшчы — 3700 злотых (каля 2280 рублёў).
Скрыншот сайта topocentras.lt
Нават без звароту ПДВ розніца ў цане складае амаль 1000 рублёў.
Тэлевізар Xiaomi Mi TV 55 P1 у Беларусі прадаюць за 1729 рублёў (каля 595 еўра).
Скрыншот сайта mi.by
У Літве яго можна набыць за 460 еўра (каля 1335 рублёў). У Польшчы — за 2200 злотых (каля 1350 рублёў).
Скрыншот сайта mi-home.lt
Тэлевізар Sony KD-50X81J (мадэль 2021 года) у Беларусі прадаецца за 3 690 рублёў (каля 1270 еўра). Як пазначана на сайце прадаўца, гэта тавар з вітрыны.
Скрыншот сайта 5element.by
У Літве таксама засталіся непрададзеныя апошнія варыянты старой мадэлі, там іх можна набыць за 790 еўра (каля 2300 рублёў). У Польшчы ў продажы аналагічных тэлевізараў ужо няма.
Больш свежых мадэлей тэлевізараў маркі SONY ў афіцыйным продажы ў Беларусі няма.
Скрыншот сайта topocentras.lt
Апроч заўважнай розніцы ў цэнах (нават без уліку Tax Free), у Беларусі і суседніх краінах ЕС моцна адрозніваецца і асартымент тэхнікі.
Цяпер з тэлевізараў сусветных брэндаў (калі не лічыць распродаж рэшткаў) у нас у афіцыйным продажы ёсць толькі LG, Samsung і Xiaomi.
Чытайце таксама: Сузаснавальнік 21vek.by: Мы, як буйны бізнэс, не вітаем паралельнага імпарту





