Знайсці
01.02.2023 / 18:44РусŁacБел

Элітны фітнэс-клуб Чыжа за месяц патаннеў на 375 тысяч даляраў

У студзені за Evo wellness club прасілі 13,3 млн беларускіх рублёў. Новая цана — крыху больш за 12 млн. Гэты прэміяльны аздараўленчы аб'ект, які працуе ў Беларусі ўжо каля 10 гадоў, належыць кампаніі «Трайпл», піша Office Life.

Фота: Яндэкс.Карты

У канцы мінулага года ўладальнік Evo wellness club вырашыў прадаць яго з аўкцыёну на пляцоўцы ЗАТ «Белрэалізацыя».

Першыя таргі былі прызначаныя на 5 студзеня, а стартавая цана складала 13 348 000 рублёў. Але прадаць тады аб'ект не ўдалося.

Цяпер гэты лот зноў з'явіўся на таргах, але ўжо па цане, якая больш чым на мільён рублёў ніжэйшая за папярэднюю.

Evo wellness club размяшчаецца ў Мінску па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. Гэта вялікі комплекс плошчай звыш 4 тысячы «квадратаў» з фітнэс-цэнтрам, спа-зонай, басейнам, салонам прыгажосці, рэстаранам і іншымі ўстановамі для наведвальнікаў і персаналу.

Мінімальны кошт комплексу на бягучы момант ацэньваецца ўласнікам у 10 678 400 беларускіх рублёў (каля 4 млн даляраў), хоць першапачаткова цана была роўная 12 млн рублёў.

Паводле пэўных звестак, установа ўжо некалькі гадоў стратная.

Чытайце таксама:

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера