Знайсці
01.02.2023 / 18:591РусŁacБел

Мытныя стаўкі Беларусі за вываз нафты паменшалі яшчэ больш

Урад Беларусі зноў прыняў рашэнне зменшыць мыта на экспарт нафты. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 79 ад 31 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад штомесяц пераглядае стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС.

Мінулым разам пошліны мяняліся ў пачатку студзеня 2023 года: тады яны паменшалі вельмі істотна — амаль у тры разы. 

Лютаўскія змены куды больш сціплыя. Стаўкі цяпер будуць такія:

  • на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — 12,8 даляра за тону (раней 16,7 даляра);
  • на прастагонны бензін — 7 даляраў за тону (раней 9,1 даляра);
  • на таварны бензін, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы змазачныя — 3,8 даляра за тону (раней 5 даляраў).

Чытайце таксама:

Беларусь амаль у тры разы зменшыла стаўкі экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.02.2023
Потому что это нефть рашистов (обходят санкции и потолок цен)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера