Знайсці
01.02.2023 / 19:082РусŁacБел

Рада Еўропы запускае план па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі

Рада Еўропы прадставіла план дзеянняў з 15 пунктаў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Яго апублікавала генеральны сакратар РЕ Марыя Пейчынавіч-Бурыч.

План быў распрацаваны сумесна ў рамках кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі.

Сярод мерапрыемстваў — трэнінгі па правах чалавека, семінары па Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і азнаямленчыя паездкі для прыцягнення беларускіх юрыстаў у штаб-кватэру Рады Еўропы ў Страсбургу.

Таксама план уключае павышэнне дасведчанасці па ключавых пытаннях, у тым ліку адмены смяротнага пакарання, недыскрымінацыі, гендарнай роўнасці і супрацьдзеяння гвалту ў адносінах да жанчын. На сакавік запланаваны семінар для журналістаў у выгнанні.

«Дзеянні, якія мы ўзгаднілі ў кантактнай групе Рады Еўропы па Беларусі на 2023 год, уяўляюць сабой найбольш адчувальную і значную дапамогу, і я ганаруся тым, што наша арганізацыя адыгрывае наватарскую ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі», — сказала генеральная сакратарка РЕ.

1 лютага на пасяджэнні кантактнай групы Рады Еўропы выступіла Святлана Ціханоўская.

Трэцяе пасяджэнне кантактнай групы адбудзецца ў чэрвені 2023 года. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.02.2023
Совет Европы вялики дзякуй за падтрымку!
0
Беларус/адказаць
02.02.2023
Грошы давайце!, столькім людзям пасля турмы патрэбная дапамога, столькі уцекачоў.
Патрэбныя грошы беларускамоўным незалежным медыя і г.д.

А галоўнае - санкцыі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930