Знайсці
01.02.2023 / 19:40РусŁacБел

Мінабароны: Беларусы пачалі эксплуатаваць «Іскандэры» самастойна

У Беларусі пачалася самастойная эксплуатацыя расійскага зенітна-расійскага комплексу «Іскандэр». Беларускія вайскоўцы прайшлі для гэтага навучанне ў Расіі, паведамілі ў Мінабароны.

Фота: t.me/modmilby

Паводле паведамлення прэс-службы, адпаведныя падраздзяленні «ўкамплектаваныя выключна афіцэрамі, прапаршчыкамі і вайскоўцамі, якія праходзяць службу па кантракце».

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сілаў Беларусі Руслан Чэхаў адзначыў, што ракетным войскам не хапала «сродкаў агнявога паражэння комплексу, здольнага выконваць задачы на далёкасці больш за 300 км». А цяпер тут знаходзіцца «дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць любую задачу».

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што Беларусь паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй зенітныя ракетныя комплексы С-400 і «Іскандэр». Гэта адбылося ў выніку перамоў з Уладзімірам Пуціным 19 снежня мінулага года ў Мінску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930