Знайсці
01.02.2023 / 21:095РусŁacБел

Восенню ў Ліду вернецца фестываль Lidbeer

У верасні Ліда будзе святкаваць сваё 700-годдзе. У рамках гэтай падзеі Лідскі райвыканкам анансаваў вяртанне фестывалю Lidbeer.

Паведамляецца, што фармат open air з фудкортамі ў фестывалю застанецца, аднак саму яго канцэпцыю «Лідскае піва» памяняе.

Так, замест аднаго гала-канцэрта будзе некалькі тэматычных лакацый. А ў якасці падарунка гораду выступленні артыстаў, хутчэй за ўсё, будуць бясплатнымі, абяцае раённае кіраўніцтва.

Задуманыя таксама іншыя сюрпрызы, змест якіх пакуль не раскрываецца.

Асноўныя мерапрыемствы святкавання юбілею райцэнтра пройдуць 1—3 верасня. Акрамя вяртання пасля трохгадовага перапынку Lidbeer заяўленыя таксама канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы, выставы-кірмашы, гастрафэст, дыскатэкі, рыцарскі турнір і нават навуковая канферэнцыя.

Чытайце таксама:

У Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачынае прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мойша/адказаць/
02.02.2023
Францыск, шоў бы ты адсюль таварышч з чк
0
не такі як ёсць/адказаць/
02.02.2023
Францыск, канешне не. Нікога не бянтэжыла пакуль сваіх збівалі і катавалі, што пра чужых казаць
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.02.2023
Ха ха

Ну, почему?С Ленинградом и Эмиром Кустурицей, как вариант. Но точно без вашего любимого Моргенштерна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера