Знайсці
02.02.2023 / 12:043РусŁacБел

ГУР Украіны: Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць Данецкую і Луганскую вобласці

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Чарняк у каментарыі выданню Kyiv Post заявіў, што ёсць прыкметы таго, што Расія рыхтуецца да новай спробы масіраванага наступу і захопу ўсходу краіны.

 Скрын відэа

«Мы назіраем, што расійскія акупацыйныя войскі перасоўваюць на ўсход дадатковыя штурмавыя групы, падраздзяленні, узбраенне і ваенную тэхніку. Паводле звестак вайсковай выведкі Украіны, Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей», — сказаў Андрэй Чарняк.

Таксама, прадстаўнік ГУР МА Украіны адзначыў, што Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для падрыхтоўкі мабілізаваных салдат і не мае дастатковых сіл і сродкаў, каб пачаць у бліжэйшыя тыдні масіраваны наступ на Украіну з гэтага кірунку.

«На сёння сфармаваных ударных груп няма. Няма пагрозы прыцягнення Беларусі да поўнамаштабнага ўварвання на баку Расіі супраць Украіны, але гэта таксама, безумоўна, рызыкі, якія мы павінны ўлічваць», — заявіў прадстаўнік вайсковай разведкі Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сталін даў загад/адказаць/
02.02.2023
А да гэтага загад захапіць Кіеў быў. І як?))))
02.02.2023
Уши ему от дохлого осла а не Донбасс.
0
Да…/адказаць/
02.02.2023
Сейчас я подойду к писсуару! Отдаю приказ: держите, а то опять обрызгаюсь! (с) В.В. Шпийон и владелец золотого йоршыка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера