Знайсці
02.02.2023 / 13:116РусŁacБел

ГУБАЗіК затрымаў чарговага айцішніка. Ён адміністратар тэлеграм-канала, на якім жартавалі па-беларуску

Хлопца клічуць Андрэй Філіпчык. Яму 32 гады, ён нарадзіўся і вырас у Мінску. Відэа з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. 

Андрэй Філіпчык. Фота: vk.com

Андрэй вучыўся ў БДУІР на прэстыжным факультэце камп'ютарных сістэм і сетак, спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».

Беларушчынай, па яго словах, зацікавіўся ў раннім узросце і пад студэнцкі ўзрост стаў беларускамоўным. Ён займаўся перакладам кніг на беларускую, да прыкладу, удзельнічаў у аматарскім перакладзе кніг пра Гары Потэра, а яшчэ пісаў вершы. 

Цяпер ён працуе айцішнікам у кампаніі Luxoft. 

Хлопец вёў тэлеграм-канал «Па-беларуску». Там публікуюцца жарты і мемы на беларускай мове. 

Малюнкі: pabielarusku / Telegram

Пра затрыманне хлопца стала вядома з відэа ў праўладным тэлеграм-канале. На ім хлопец кажа, што ўдзельнічаў «у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў не меней за пяць разоў». Сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак, распавядае «Вясна».

У затрыманага дома знайшлі рэчы з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі асобна адзначылі, што хлопец мае карту паляка. Яе паказалі ў відэа.

Жарты ў беларускамоўным канале сілавікі назвалі прасоўваннем «лацінкі і нянавісці да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
22
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
116
0
Зелёный лес/адказаць/
02.02.2023
Терро́р (лат. terror и фр. la terreur — «страх, ужас») — запугивание политических противников путём физического насилия.
02.02.2023
Гэта проста неверагодна. Чалавека затрымалі за тое што ён беларус, піша, кажа і жартуе на мове. І гэта лукашысты клічуць "прасоўваннем «лацінкі і нянавісці ды рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».
Мы ў самай сапраўднай акупацыі, мы па ісце рэгіён расеі, дзе акупанты змагаюцца з "сепаратызмам".


0
цірарыст/адказаць/
02.02.2023
Тлустых фашыстаў з губопіка - памятаю гэтых мразотнікаў яшчэ на мітынгах, візуальна самыя недарэчная з псоў рэжыму, чакаю суд, народны праклён і вечная ганьба. Іншага быць не можа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930