Знайсці
02.02.2023 / 18:21РусŁacБел

На палітзняволеную Алену Гнаук завялі новую крыміналку

Стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі на палітзняволеную пенсіянерку Алену Гнаўк завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі», піша «Вясна».

17 чэрвеня мінулага года палітзняволеную актывістку з Пружан Алену Гнаўк асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

15 жніўня жанчыну перавялі ў папраўчую калонію №4. Нядаўна яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу да 24 лютага. Акрамя гэтага, Гнаўк пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной (32 рублі).

Чытайце таксама:

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

«Пакараць тых, хто не «выпраўляецца». Вязняў не выпускаюць на волю, выстаўляючы новыя абвінавачванні — наколькі гэта масавая з'ява?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера