Бацька з сынам здзейснілі ўзброены налёт на аптэку ў Гродне
Бацька з сынам паспрабавалі абрабаваць аптэку ў Гродне. Інцыдэнт адбыўся два тыдні таму, але падазраваных затрымалі толькі цяпер, паведамілі ў МУС.
Паводле інфармацыі МУС, невядомыя ў масках пасля закрыцця аптэкі зайшлі ўсярэдзіну і запатрабавалі ад фармацэўта аддаць усе грошы, пагражаючы пры гэтым «прадметам, падобным на пісталет». Супрацоўнік аптэкі аказаў актыўны супраціў, пасля чаго нападнікі ўцяклі.
Праз два тыдні аператыўнікі затрымалі 18-гадовага жыхара Гродна. Ён прызнаўся ў злачынстве і сказаў, што ўчыніць рабаванне прапанаваў яго 56-гадовы бацька.
Дома ў апошняга быў знойдзены пісталет, які, як мяркуецца, выкарыстоўваўся пры нападзе, і маскі.
Мужчыны затрыманыя, у дачыненні да іх заведзеная крымінальная справа за разбой.






МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК
 ▸1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску адбылося ДТЗ з аўтобусам і тралейбусам
 ▸
Пратасевіч пад хатнім арыштам стаў бацькам
 11
Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?
 10
МНС паказала наступствы выбуху на Светлагорскім ЦКК
 ▸1
Улюбёнка Лукашэнкі публічна адраклася ад яго / МемЗС: беларуская палітыка ў адным фота. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 7 чэрвеня
 2
Больш чым праз суткі Пуцін даручыў МНС арганізаваць дапамогу жыхарам Херсонскай вобласці ў зоне затаплення
 2
Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера