Знайсці
02.02.2023 / 22:228РусŁacБел

Абраны прэзідэнт Чэхіі: Украіне павінны даць усю зброю, акрамя ядзернай

Былы кіраўнік Вайсковага камітэта НАТА Пэтр Павэл, які нядаўна быў абраны прэзідэнтам Чэхіі, лічыць, што на ваенную дапамогу Украіне ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі не павінна быць «ніякіх абмежаванняў». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю AFP.

Пэтр Павэл. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Павэл мяркуе, што Захад павінен даць Украіне ўсе віды зброі, акрамя ядзернай.

«Што тычыцца звычайных узбраенняў, то я сапраўды не бачу прычын для якіх-небудзь абмежаванняў.

Украіна не можа змагацца з такім моцным праціўнікам без браняваных тэхналогій, беспілотных лятаючых апаратаў, артылерыі і ракет вялікай далёкасці, але, магчыма, і без звышгукавых самалётаў», — дадаў ён.

Абраны прэзідэнт Чэхіі зазначыў, што «некаторыя краіны займаюць крыху стрыманую пазіцыю» па пастаўках сучаснай зброі. «Калі мы зоймем адзіную пазіцыю, гэта дасць нам больш шанцаў на поспех. Мы павінны дзейнічаць у адзінстве ў гэтых пытаннях», — сказаў ён.

«Мы павінны даць Украіне ўсе сродкі, каб дапамагчы ёй выцесніць расійскую армію. Важна дэманстраваць пастаянную падтрымку Украіны, падкрэсліваць усё добрае і жаданне працягваць нашу ініцыятыву. Я думаю, што гэта тое, што Украіна павінна пачуць», — падкрэсліў Павэл.

Чытайце таксама:

Новы прэзідэнт Чэхіі збіраецца з візітам ва Украіну

Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»

ЗША дадуць Украіне ракеты далёкасцю да 150 км, але не 300, якія Кіеў даўно просіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Пеця/адказаць/
03.02.2023
Напомню,как написал Наумчик, это же чехи, такие принципиальные, ввели запрет на отправку почты в Беларусь, но не ввели запрет на отправку в Россию. А других призывать они мастаки
0
Мастаўлянін/адказаць/
03.02.2023
Valadzimir, што, лукашыст, не падаьаецца, калі табе ў морду плююць? ). Рэальны кіраўнік Чэхіі, выбраны народам.
1
Valadzimir/адказаць/
03.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера