Знайсці
03.02.2023 / 08:293РусŁacБел

Глеб, Кутузаў, Булыга і Рамашчанка размаўлялі ў зборнай на беларускай мове

Вядомы ў мінулым беларускі форвард Віталь Булыга, які цяпер знаходзіцца без працы, даў вялікае інтэрв'ю YouTube-каналу «Еўтушэнка Live». У ім Віталь расказаў, як у зборнай размаўлялі па-беларуску.

Віталь Булыга. Фота: football.by

«Калі прыязджалі ў зборную, то заўсёды спрабавалі размаўляць на беларускай мове. Віталя Кутузаў у Італіі, Саня Глеб у Англіі ці Германіі, я ў Расіі, Макс [Рамашчанка] ў Турцыі… Ну і пачынаем па-беларуску размаўляць. Нешта разумеем, нешта не разумеем. Хтосьці сядзеў у інтэрнэце, чытаў, як кватэру купіць. А мы заўсёды сядзелі ззаду ў аўтобусе. Успаміналі розныя гісторыі, смяяліся. Я іх весяліў. Распавядаў, як ляцеў восем гадзін… Кутуз, Рамашчанка і Глеб глядзелі на мяне і казалі: «Дурань, як можна па восем гадзін лётаць…» — расказаў Булыга, які тады выступаў за ўладзівастоцкі «Прамень».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Шпіс/адказаць/
03.02.2023
Відавочная брахня.
0
Добрый/адказаць/
05.02.2023
Лучше бы играли результативно, а не размовляли.
0
зімою/адказаць/
06.02.2023
Добрый, ха-ха, маніпулятар хрэнаў нарысаваўся. Як адное другому перашкаджае? Што за "выбар" прапаноўваеш?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера