Знайсці
03.02.2023 / 10:312РусŁacБел

«Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту» — яшчэ адзін прысуд па «народным» артыкуле

Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо за актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта бізнэс-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў, піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.

Мінчукі бралі ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Па матэрыялах следства, Зыскуноў, Аўдзіенка і Кацібнікаў, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб, адно з адным і з іншымі неўстаноўленымі асобамі, бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў УУС, а таксама парушалі працу транспарту і прадпрыемстваў».

Пры гэтым выкарыстоўвалі ў якасці пратэснай сімволікі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.

Абвінавачаныя прызналі сваю віну часткова.

Пра чарговы прысуд па «народным» артыкуле праваабаронцам стала вядома толькі цяпер. 

Суд прызнаў усіх трох вінаватымі і 27 мая 2022 года вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам тры гады кожнаму. Таксама суд прызнаў грамадзянскі пазоў прадпрыемства «Мінсктранс» аб спагнанні маёмаснай шкоды ў суме 5 839 рублёў. 

Усіх трох вызвалілі з-пад арышту ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
Мангол/адказаць/
03.02.2023
Все судьи пройдут люстрацию. Никому пощады не будет, сколько бы вам не будет лет. Вы все ответите за эти преступления. Все до единого.
0
Woodoo Cult /адказаць/
03.02.2023
Мангол, руководство и юр.отдел минсктранса привлечь к возмещению ущерба всем пострадавшим от лукашистского "правосудия".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930