Знайсці
03.02.2023 / 13:557РусŁacБел

«Мы 13 дзён у адных трусах былі». Эмацыйны расповед бежанкі з Валнавахі ў тыктоку «НН» праглядзелі больш за 750 тысяч разоў

Жанчыну з акупаванай расійскімі войскамі Валнавахі карэспандэнты «Нашай Нівы» сустрэлі на вуліцы Вільні. Яна эмацыйна распавяла, як у гэтым горадзе Данецкай вобласці жыла да ўварвання Расіі, як яна з сям’ёй перажыла руйнаванне горада расійскімі «Градамі» і бомбамі, як з сям’ёй збегла ад «вызваліцеляў». Ролік сабраў больш за 750 тысяч праглядаў і тысячу каментароў, у якіх таксама шмат каштоўных сведчанняў.

@nashaniva Украінская бежанка распавяла, як ратавалася ад вайны. Гэта немагчыма глядзець без слёз #беларусь#україна#украина#війна#вайна#война#волноваха#путін#путин#лукашэнка#лукашенко#зеленский#зеленський#зсу#всу#славаукраїні#навіны#нашаніва♬ Glimpse of Us - Joji

Валнаваху расіяне абстралялі ўжо 25 лютага. З 27 лютага там пачаліся надзвычай жорсткія баі. Бамбардзіроўкі горада нагадвалі сірыйскі сцэнар. Ужо праз пару дзён Валнаваха была на мяжы гуманітарнай катастрофы і практычна цалкам знішчаная. У горадзе не было ежы, вады і электрычнасці, на вуліцах ляжалі целы забітых людзей. 11 сакавіка расіяне цалкам занялі горад, тым самым самкнуўшы кола акружэння Марыупаля.

Жанчына кажа, што была ў горадзе падчас баёў.

«Яны бамбілі самалётамі, яны білі з «Градаў», а потым яшчэ выставілі ў ютубе, як з боку Бугаса стаіць шэсць «Градаў» і лупіць па Валнавасе. Яны нават самі радуюцца», — узгадвае яна.

Цяпер, кажа яна, расіяне запэўніваюць, што Валнаваху разбурылі «бандэраўцы».

«Якія бандэраўцы? Якія там бандэраўцы? Мы рускамоўныя. Нармальна да нас ставіліся. Ніхто нас не прыціскаў. Хто нас прымусіць?»

Яна распавядае, што сышла на пенсію ў 2006 годзе, у іх ужо тады была дакументацыя на ўкраінскай мове. «Нас гэта не напружвала. Дома мы ўсе размаўлялі па-руску. Ніхто нас не прыціскаў. Бязглуздзіца гэта».

Яе сястра пасля 2014 года апынулася ў «ДНР», у Макееўцы, — жанчына і сама адтуль родам. «Яны прыязджалі да нас, афармлялі пашпарты ўкраінскія, каб была магчымасць кудысьці выехаць, пенсіі афармлялі, за нараджэнне дзіцяці — усё гэта яны атрымлівалі на Украіне. Пенсіі атрымліваць прыязджалі ў Валнаваху. І раптам… Мы не думалі, што гэта так усё пачнецца.

Мы не падрыхтаваліся. Мы беглі: у мяне былі дакументы (якія былі сабраныя з 2014 года, у сумачцы так і былі) і таблеткі, бо мы старыя людзі. Усё. Мы 13 дзён былі ў адных і тых жа трусах, у тым жа адзенні, у якім у падвале сядзелі. Мы калі сюды прыехалі, мы былі бамжы».

Яна кажа, што яны не хацелі выязджаць, але сын настаяў, сказаў, што яму так будзе спакайней. Сын — доктар. Ён сказаў: «Я пакуль сваіх хворых не адпраўлю, не з’еду».

«Яны аперыравалі да апошняга, пакуль не разбамбілі аперацыйную бальніцу «Градамі».

Сям’я ў гэты час была ў бальніцы: сын туды перавёз бацькоў. «Сцены падалі, а мы ляжалі. Ён зверху на сваіх дзяцей залез і думаў: калі заб’юць, дык хоць мяне, яны цэлыя застануцца».

«Яны стралялі па бальніцы. Яны. А потым гавораць: «Гэта «бандэры» стралялі». Ды што ж яны самі па сабе [стралялі]?»

Ролік сабраў 27 тысяч лайкаў і 750 тысяч праглядаў. У каментарах многія людзі дзякавалі жанчыне. Ëсць і шматлікія каментары людзей з Валнавахі і Марыупаля, якія пішуць, што кожнае слова — праўда.

Яшчэ адзін ролік з гэтай жанчынай, дзе яна моліць беларусаў не ісці вайной супраць Украіны, набраў больш за 328 тысяч праглядаў.

@nashaniva Бабуля ўцякла з разбуранай Валнавахі і моліць беларусаў не ісці з вайной супраць Украіны. Складана стрымаць слёзы #беларусь#україна#украина#війна#война#вайна#волноваха#путін#путин#лукашэнка#лукашенко#славаукраїні#славаукраине#навіны#нашаніва♬ Glimpse of Us - Joji

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
62
Абуральна
7
1
Максим Дизайнер/адказаць/
04.02.2023
Н

В Черновцах, Львове и Киеве очень много рашистов, бегают каждый день по домам и убивают.
0
Нетутейши/адказаць/
05.02.2023
Максим Дизайнер, малайца старлєй, відпрацював свої 30 тетрадрахм! У Києві рашисти вже з березня не бігають, тільки якісь ракети та шахеди падають. Діти в метро та в підвалах під час повітряної тревога переховуються. Але це ж не привід "хоч чучелом хоч тушкой". Так?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.02.2023
Нетутейши

Привет батальону Монако и Барселона, патриот. Ваши беженцы в Ирландии на кайенах и крузаках гоняют, в Швейцарии даже в правительстве прифигели от бедных украинцев. На те бабки, что выделили охлам за год, можно уже было вторую Украину построить. Иди дальше родину люби из блокадной Польши, и бабе своей сказки про бедных беженцев рассказывай, сколько вас там из Донецка, Луганска и Мариуполя от общего числа сидит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера