Знайсці
03.02.2023 / 23:2214РусŁacБел

Яйкі ўкрутую без вады: як іх прыгатаваць?

Хочаце ведаць, ці можна прыгатаваць яйкі ўкрутую без каструлі з вадой? Так, гэта магчыма. Дзелімся з вамі хітрасцю, пра якую вы наўрад ці здагадваліся.

Фота: pixabay.com

«Зварыць» яйкі ўкрутую без вады можна некалькімі спосабамі. Для першага нам спатрэбіцца духоўка. Вам трэба старанна вымыць яйкі і выцерці іх насуха, потым разагрэць духоўку да тэмпературы 160 градусаў, расказвае dompelenpomyslow.pl.

Зручна запякаць яйкі ў духоўцы ў форме для кексаў — так вы зможаце паставіць іх у выемкі ў форме, што дапаможа захаваць яйкі цэлымі. Пастаўце яйкі ў разагрэтую духоўку на паўгадзіны, а потым пакладзіце іх у халодную ваду, каб спыніць працэс гатавання. Будзьце вельмі асцярожныя і, магчыма, нават выкарыстоўвайце кухонныя пальчаткі, бо яйкі будуць вельмі гарачыя. Калі яны астынуць, можна іх ачысціць.

Калі ў вас дома ёсць фрыцюрніца, можаце прыгатаваць яйкі ў ёй. Разагрэйце яе да 120 градусаў, пакладзіце ў яе яйкі і гатуйце іх 17 хвілін. Пасля гэтага асцярожна (яйкі будуць вельмі гарачыя!) пакладзіце іх у халодную ваду.

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Рэцэпт на выхадныя. Ёркшырскія пудынгі з прыправамі і цыбуляй — добрая святочная закуска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.02.2023
Дзед, Каб я толькі ведаў, дзе так вольна ходзяць і ядуць кузурак куры ... Хоць бы адно яйка ў дзень сабе ... ну, напрыклад, купляў!
0
В Крыму найдены кости гигантской вымершей птицы/адказаць/
04.02.2023
а. зразумела, аба што яны
самае вялікае яйка зараз дае хто? страус. так?
але адпаведна ў яго і самы маленькі мосх

ці я зноў нешта няправільна разумею?
0
аватар/адказаць/
04.02.2023
Дзед, а што, калі я не магу есці сырыя яйкі? што калі я не магу малако? асабліва парное? што, калі я не магу мяса і чарвей?
вы што - мяне прымусіце гэта есці? вы што - гвалтаўнік?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829