Знайсці
03.02.2023 / 18:551РусŁacБел

У Маскве затрымалі чалавека, якога вінавацілі ў сувязях з Nexta

У Маскве затрымалі Алега Селівёрава, якога падазравалі ў сувязі з каналам Nexta Live. Дома ў яго адбыўся ператрус. Пра гэта паведамляе праваабарончы праект «ОВД-Инфо».

Фота ілюстрацыйнае

Алег Селівёраў паспеў сказаць сваякам, што яго падазраюць па артыкуле аб публічных закліках да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або тэракта. Дома ў мужчыны правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і павезлі на допыт.

Раней 27-гадовага Алега Селівёрава правяралі на дачыненне да тэлеграм-канала Nexta Live. Расійскія сілавікі сцвярджалі, што гэты тэлеграм-канал аформлены нібыта менавіта на яго. Але гэтую інфармацыю абверг як ён сам, так і прадстаўнікі Nexta Live.

«Па-першае, сам факт таго, што наш супрацоўнік можа знаходзіцца ў Расіі ці ў Беларусі — гэта абсурд. У мэтах бяспекі ні адзін з дзейных прадстаўнікоў рэдакцыі не наведвае названыя краіны. Па-другое, у рэдакцыі Nexta няма грамадзян РФ», — пракаментавалі там. 

Чытайце таксама:

У Расіі падазраюць масквіча ў тым, што ён зʼяўляецца ўладальнікам Nexta Live. Nexta Live гэта абвяргае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
даведка/адказаць/
03.02.2023
Всю правду знает только основатель и идейный вдохновитель проекта «Nexta» журналист Владимир Чуденцов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера